Беларуская Служба

У Любліне будуць вызначаць забруджванне, якое прысутнічае ў бальнічных і гарадскіх сцёкавых водах

16.03.2023 12:01
Люблінскі тэхналагічны ўніверсітэт атрымаў новы тандэмны спектрометр масы.
тандэмны спектрометр масыpl.wikipedia.org

Навукоўцы з Люблінскага тэхналагічнага ўніверсітэта атрымалі прыладу, дзякуючы якой яны змогуць з высокай дакладнасцю даследаваць узоры з навакольнага асяроддзя на наяўнасць розных арганічных злучэнняў.

Гэта такія рэчывы, як цытастатыкі, гэта значыць прэпараты, якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні раку, антыбіётыкі, некаторыя гармоны і хімічныя злучэнні, якія ўваходзяць у склад сродкаў аховы раслін.

Прафесар Малгажата Паўлоўска, кіраўнік кафедры пераўтварэння біямасы і адходаў у біяпаліва Люблінскага тэхналагічнага ўніверсітэта, патлумачыла, што ў тандэмным спектрометры масы – так называецца прылада – выкарыстоўваліся два механізмы для падзелу іонаў даследаваных рэчываў. Квадруполь, гэта значыць чатыры сіметрычна размешчаныя паралельныя металічныя стрыжні, якія дзейнічаюць як фільтр, прапускаючы толькі пэўныя іоны, і аналізатар часу пралёта:

-Аналізатар аддзяляе іоны, ён выкарыстоўвае розніцы перамяшчэння іх у вакууме. Тандэмны спектрометр масы з квадруполем і аналізатарам часу пралёту гэта прылада, якая дапаможа ідэнтыфікаваць і вызначыць утрыманне ў дадзенай пробе некалькіх дзесяткаў тысяч арганічных злучэнняў. Гэта магчыма нават у выпадках, калі яны ўтрымліваюцца ў складанай сумесі і насычанасць імі нізкая.

Дзякуючы прыладзе інжынеры з Любліна змогуць даследаваць, напрыклад, якое забруджванне прысутнічае ў бальнічных і гарадскіх сцёкавых водах і паверхневых водах. Яны таксама будуць вызначаць іх колькасць і ўстойлівасць у навакольным асяроддзі.

Тандэмны спектрометр масы каштаваў амаль 2,4 мільёна злотых. Яго набылі ў рамках праекта «Навукова-даследчы цэнтр экалагічных і энергазберагальных матэрыялаў і тэхналогій».

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка