Апака Вялікая ляжыць дакладна на мяжы з Беларуссю. Пасля пачатку міграцыйнага крызісу апынулася яна ў зоне забароны на ўезд.
З таго часу, як пабудавалі плот на дзяржаўнай мяжы, доступ да мясцовасці адкрылі.
Зміцер Косьцін наведаў Апаку, каб распытаць, як цяпер жывецца ў вёсцы. Мясцовыя жыхары згадваюць, што раней ніхто асабліва на блізкасць мяжы і не звяртаў увагі.
«Трохі амбарасу, шуму нарабілі мігранты, але, што зробіш, тыя людзі таксама хочуць жыць», сказаў жыхар вёскі Апака Вялікая.
Яшчэ ўвосень у час сустрэчы з мясцовымі ўладамі ў Гайнаўцы прадстаўнікі ўраду запэўнівалі, што лакальныя дарогі, папсаваныя падчас будовы плоту на мяжы, будуць адрамантаваныя. Працы ў раёне Апакі яшчэ не пачаліся. Цяпер адзіная дарога ў вёску без выбоінаў і калюжын вядзе з суседняй гміны. Апаку Вялікую на польска-беларускай мяжы наведваў Зміцер Косьцін.
Слухайце далучаны файл
яс