Беларуская Служба

Гісторык: ААН была створаная «пад Сталіна», а цяпер Расія гэтым карыстаецца

04.04.2023 16:37
Расія, якая павінна была быць элементам стабілізацыі, стала агрэсарам. Яна – пастаянны член Рады Бяспекі ААН і з 1 красавіка пераняла ў ёй старшынства.
Аўдыё
  • Магчымасці ААН у вырашэнні ваенных канфліктаў
Сцяг ААНAutorstwa See File history below for details.Denelson83, Zscout370 ve Madden - Flag of the United Nations from the Open Clip Art website. Modifications by Denelson83, Zscout370 and Madden. Official construction sheet here.(1946-presentUnited Nations) The United Nations flag code and regulations, as amended November 11, 1952, New York OCLC: 7548838.

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый пацярпела няўдачу, у яе няма сур’ёзных механізмаў уплыву на вялікіх гульцоў, калі гаворка ідзе пра захаванне міру на свеце. ААН была створаная пасля Другой сусветнай вайны менавіта дзеля таго, каб перадухіліць чарговы вялікі канфлікт.

Расія, якая павінна была быць элементам стабілізацыі, стала агрэсарам. Яна – пастаянны член Рады Бяспекі ААН і з 1 красавіка пераняла ў ёй старшынства. Задача Рады – падтрымка міру ў свеце, яна можа, напрыклад, уводзіць санкцыі супраць дзяржаваў або прымаць рашэнне аб міратворчых місіях ААН. Аднак такія дзеянні патрабуюць згоды ўсіх сталых чальцоў Рады, што робіць немагчымымі дзеянні, супраць якіх, напрыклад, выступае Расія.

Ці гэта азначае, што ААН неабходна глыбока рэфармаваць, як прапануе прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, а, можа, зусім распусціць? З гэтым пытаннем мы звярнуліся да гісторыка, прафесара Мікалая Іванова. На ягоную думку, нягледзячы на ўсе слабасці ААН, гэтая арганізацыя вельмі патрэбная.

- Гэта адзіная міжнародная арганізацыя, у якую ўваходзіць амаль 200 краін. Існуе Рада бяспекі ААН, у якой якраз зараз Расія пераймае старшынства, рада можа прыняць рашэнне нават пра ваенную інтэрвенцыю. А калі агрэсарам з’яўляецца адзін са сталых членаў Рады бяспекі, ядзерная дзяржава, тады рада нічога не можа зрабіць. Але цяпер немагчыма гаварыць аб тым, каб зліквідаваць Раду бяспекі ці выкінуць адтуль Расію. ААН не ўсе можа зрабіць, але на сённяшні дзень гэта адзіная арганізацыя, якая з’яўляецца сусветным урадам. Калі Савецкі Саюз напаў на Фінляндыю, яго выкінулі з Лігі нацый, а пасля Другой сусветнай вайны зрабілі так, каб вялікія дзяржавы не маглі быць выдаленыя з ААН. Сталінскі СССР быў пераможцам у вайне, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый была створаная «пад Сталіна». Перамога ўзмацніла таталітарны сталінскі рэжым, а цяпер Расія гэтым карыстаецца.

Трэба сказаць, што пэўныя поспехі ў ААН ёсць, калі гаворка ідзе пра вайну ва Украіне. Напрыклад, генеральны сакратар здолеў дамовіцца аб пастаўках украінскага збожжа, між іншым, у Афрыку. Але спыніць узброены канфлікт яна не ў стане.

Слухайце далучаны гукавы файл аўдыё.

нг