Найбольшая колькасць кляшчоў, заражаных хваробай Лайма, знаходзіцца ва ўсходняй і цэнтральнай частках Польшчы. Гэта Мазавецкае, Люблінскае, Падкарпацкае і Вармінска-Мазурскае ваяводствы. «У гэтых рэгіёнах працэнт кляшчоў, заражаных бактэрыямі, якія выклікаюць Лайм, часам можа даходзіць да 60-70 працэнтаў. У сярэднім у Польшчы гэты паказчык складае каля 10-15 працэнтаў», – кажа загадчык Кафедры эпізааталогіі і клінікі інфекцыйных хвароб Універсітэта прыродазнаўчых навук у Любліне прафесар Лукаш Адашак.
Гэта, перш за ўсё, вынік лясістасці тэрыторыі, то бок ва ўсходняй Польшчы больш месцаў пражывання кляшчоў, чым на захадзе краіны.
«Кляшчы з'яўляюцца толькі пераносчыкамі гэтага захворвання. Яны таксама павінны заразіцца, напрыклад, ад дзікай жывёлы, якая зʼяўляецца рэзервуарам бактэрыі, якія выклікаюць Лайм», – паясняе эксперт.
Чым большая колькасць дзікай – заражанай жывёлы, якая зʼяўляецца носьбітам бактэрый, тым большая верагоднасць таго, што клешч, які на іх паразітуе, таксама заразіцца і зможа заразіць чалавека або хатнюю жыцёлу.
Не кожны заражаны клешч павінен перадаць інфекцыю чалавеку. Клінічная хвароба Лайма ў людзей і жывёлы развіваецца толькі прыкладна ў 10 працэнтаў інфекаваных пацыентаў.
Хвароба Лайма – гэта бактэрыяльная інфекцыя, якая распаўсюджваецца праз укусы заражаных кляшчоў.
PAP/аз