Беларуская Служба

Беларусамі лічаць сябе 54 тысячы грамадзян Польшчы

12.04.2023 14:15
Колькасць прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай меншасці павялічылася ў параўнанні з ранейшымі перапісамі насельніцтва ў Польшчы.
Аўдыё
  • Вынікі апошняга перапісу насельніцтва пракаментаваў праф. Алег Латышонак
Прафесар Алег Латышонакradyjo.net/Я.Іванюк

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне (па-польску GUS) апублікавала ўступныя вынікі перапісу насельніцтва за 2021 год, якія датычаць нацыянальнай ідэнтыфікацыі жыхароў Польшчы.

Вынікі паказваюць, што амаль 98% жыхароў Польшчы мае польскія нацыяльныя ідэнтыфікацыі.

Сярод нацыянальных меншасцяў найбольш ёсць слянзакаў (жыхары Сілезіі – па польску Śląsk, на поўдні краіны) – амаль 585 тысяч і кашубаў (жыхары рэгіёну Кашубы на поўначы Польшчы) – амаль 177 тысяч.

Беларускую нацыянальнасць як першую пазначыла амаль 42 тысячы грамадзян Польшчы. Як другую – 12,5 тысячы.
Крыху спрасціўшы, можна сказаць, што беларусамі запісалася больш за 54 тысячы грамадзян Польшчы.

Значыць, беларуская нацыянальная меншасць павялічылася ў параўнанні з ранейшымі перапісамі насельніцтва за 2002 г. і 2011 г.

Пра вынікі перапісу з праф. Алегам Латышонкам размаўляе Яраслаў Іванюк.

Гутарка ў далучаным файле

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы