Неабходныя адукацыйныя мерапрыемствы, каб павысіць усведамленне грамадства аб працаўладкаванні людзей з абмежаванымі магчымасцямі, канстатаваў старшыня Савета па сацыяльных пытаннях пры Канцылярыі прэзідэнта Польшчы пасля сустрэчы членаў згаданага органа.
Прафесар Марэк Рымша(Marek Rymsza) лічыць, што стаўленне палякаў да працы людзей з абмежаванымі магчымасцямі не паспявае за рэальнасцю рынку працы:
- Зараз маштаб магчымай прафесійнай актыўнасці асобаў з абмежаванымі магчымасцямі значна шырэйшы, чым раней. Гэта варта ўсведамляць, як працадаўцам, так і асобам з абмежаванымі магчымасцямі.
Зараз на польскім рынку працы занятасць інвалідаў складае амаль 30 працэнтаў. Для параўнання, сярэдняя па Еўрасаюзе – гэта каля 50 працэнтаў:
- У гэтай сферы мы выразна не паспяваем за сярэдняй па ЕС. У сваю чаргу Стратэгія на карысць асобаў з абмежаванымі магчымасцямі прадугледжвае, што да 2030 года згаданы адсотак у Польшчы складзе 40 працэнтаў.
Савет па сацыяльных пытаннях пры Канцылярыі прэзідэнта – гэта кансультатыўна-дарадчы орган. Савет аналізуе бягучую сітуацыю ў галіне сацыяльнай палітыкі і сацыяльных пытанняў, вядзе стратэгічныя дэбаты і дыялог у гэтай сферы, а таксама распрацоўвае прапановы па канкрэтных прававых і інстытуцыянальных рашэннях і кантралюе іх выкананне.
IAR/аз