Беларуская Служба

Польшча стаіць на парозе самай амбіцыйнай інвестыцыйнай праграмы ў гісторыі польскага энергетычнага сектару

21.04.2023 15:48
Ужо ў 2033 годзе плануецца запуск першай буйной атамнай электрастанцыі.
Аўдыё
  • Польшча стаіць на парозе самай амбіцыйнай інвестыцыйнай праграмы ў гісторыі польскага энергетычнага сектару
  Togetair 2023
Кліматычны саміт Togetair 2023 праходзіць у Варшавепрэс-матэрыялы

Ці гэтае бачанне з'яўляецца рэальным планам для Польшчы? Якую ролю ў трансфармацыі галіны і сектары ацяплення будуць адыгрываць малыя атамныя рэактары? На гэтыя тэмы дыскутавалі ўдзельнікі дыскусійнай панэлі, прысвечанай ядзернай энергіі, на кліматычным саміце Togetair 2023, які цяпер праходзіць у Варшаве.

Галоўны рэдактар парталу energetyka24 Якуб Вех падкрэсліў, што атамная энергетыка надзвычай патрэбная Польшчы, асабліва ў кантэксце выклікаў, якія ставіць Еўрасаюз і стан энергетычнага сектару ў краіне:

-Шчыра скажам, гэты стан кепскі. Нам неабходная чыстая, стабільная моц, якая будзе замяняць вугальныя электрастанцыі. Нагадаю, што мы развіваем атам падвойна. З аднаго боку, гэта «вялікі атам» – амерыканскі і карэйскі, а таксама гэма малыя модульныя рэактары, якія мы таксама хочам ставіць. І тут мы бачым, што Польшча з’яўляецца прасторай для канкурэнцыі паміж тэхналогіямі, паколькі і ў малым, і ў вялікім атаме ёсць некалькі пастаўшчыкоў тэхналогій. Цяпер галоўная мэта польскага атамнага праекту, я лічу, як мага больш хуткі пачатак прац атамных станцый, каб мінімізаваць магчымыя спазненні, якія вельмі частыя ў такога відзе праектах. Важна, каб гэтыя адзінкі ўваходзілі ў сістэму як мага хутчэй і ў як мага большай колькасці. Да гэтага мы цяпер павінны імкнуцца.

Давід Пекаж, эксперт Orlen Synthos Green Energy, падкрэсліў, што невялікія ядзерныя рэактары – ідэальнае рашэнне для прамысловага сектара, якому патрэбна стабільная і надзейная крыніца энергіі. Эксперт расказаў пра планы ўтварэння «зялёнага муру добрай энергіі» ў Еўропе:

-Гэта праект, які прадугледжвае сур’ёзны наступ малой ядзернай энергетыкі ў краінах Цэнтральна-Усходняй Еўропы. То бок у краінах, якія маюць падобныя да польскіх праблемы – вугальную гаспадарку, а значыць неабходнасць купляць сыравіну з Усходу, у Расіі. У гэтых краін ёсць жаданне і адкрытасць на малую і вялікую атамную энергетыку. І ў нас, і ў іншых краінах гэтыя праекты дапаўняюцца. Калі мы гаворым пра «зялёную сцяну», то чэхі назвалі ўжо сем лакалізацый для размяшчэння малых модульных рэактараў SMR, пра SMR гаворыць Румынія, Эстонія, думаюць Фінляндыя і Вялікабрытанія. «Зялёная сцяна» азначае неабходнасць, каб краіны Цэнтральна-Усходняй Еўропы хутка, салідарна пераставілі сваю гаспадарку на атамную энергетыку, каб захаваць канкурэнтназдольнасць сваіх эканомік і эфектыўна рэалізоўваць энергетычную трансфармацыю.

Давід Пекаж падкрэсліў, што Польшча – адзіная краіна, якая з камуністычнай сістэмы выйшла без атаму. Чэхія, Славакія, Вугоршчына маюць лепшы старт.

АЭС зʼяўляюцца важнай крыніцай працоўных месцаў, дадае Давід Пекаж. У кантэксце планаў дэкарбанізацыі і барацьбы са змяненнем клімату, ядзерная энергетыка, здаецца, зʼяўляецца адным з рашэнняў, якія дазволяць захаваць эфектыўнасць эканомікі і пры гэтым скараціць выкіды парніковых газаў. Аднак, як заўсёды ў такіх спрэчных праектах, гучаць і галасы крытыкаў. Некаторыя эксперты адзначаюць, што будаўніцтва АЭС – гэта вялікая фінансавая рызыка, а таксама пагроза для бяспекі людзей і навакольнага асяроддзя. Таму варта ўважліва прааналізаваць усе звязаныя з праектам аспекты і правесці шырокую грамадскую дыскусію на гэтую тэму.

Прадстаўніца Агенцтва развіцця прамысловасці Алісэ Нэфе падкрэсліла, што, хоць у Польшчы няма атамнай электрастанцыі, то нельга казаць, што краіна адстае ад іншых краін:

-Ёсць польскія кампаніі, якія з’яўляюцца падрадчыкамі ў вялікіх атамных праектах, у прыватнасці ў Францыі і Фінляндыі. Гэта не так, што ў нас цалкам няма ведаў. Тут ёсць прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра ядзерных даследаванняў, у нас ёсць даследчы атамны рэактар, таму пэўныя веды ёсць, спецыялісты таксама. Развіццё праектаў малога і вялікага атаму ў Польшчы паспрыяе далейшаму развіццю прамысловасці. Мы спадзяемся, што дзякуючы развіццю ўсіх гэтых праектаў у Польшчы мы атрымаем веды і будзем у стане стварыць польскія фірмы, якія будуць пастаўляць і развіваць такія тэхналогіі.

Напрыканцы панэлі Якуб Вех дадаў, што ў Еўропе за апошнія 12 месяцаў хутка вырасла прызнанне ядзернай энергетыкі:

-Нават радыкальныя, антыядзерныя групы грамадства, напрыклад выбарцы зялёных у Германіі, пачалі прымаць ядзерную энергетыку. Яшчэ некалькі гадоў таму гэта было нерэальна. У Польшчы, на мой погляд, не было крайняга непрыняцця атамнай энергетыкі. Тут было пытанне адпаведнай камунікацыі. Безумоўна, страх перад Чарнобылем у нас прысутнічае, але палякі не баяцца выпраменьвання, самой тэхналогіі. Мы баімся вельмі празаічных рэчаў: што АЭС будзе пабудавана кепска, не па стандартах бяспекі, што будзе мець катастрафічныя наступствы ў будучыні. І тут ёсць платформа для адукацыі і ўнясенне змяненняў.

Давід Пекаж патлумачыў, што малыя атамныя рэактары будуць стаяць 35-45м пад зямлёй, яны самастойна адключаюцца пры любых ваганнях. І пагадзіўся, што важна, якім чынам вядзецца размова з грамадствам.

ав

 слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце

Нобелеўскія лаўрэаты і навукоўцы звяртаюцца да Шольца: ратуй атам

14.04.2023 13:01
Эксперты папярэджваюць, што закрыццё гэтай галоўнай крыніцы энергіі з нулявымі выкідамі пры паўторным адкрыцці вугальных шахт пагражае глабальнаму клімату і шкодзіць міжнароднай рэпутацыі Германіі.