Беларуская Служба

У адрозненні ад кліматычнай катастрофы чалавек не нясе адказнасці за землятрусы

29.04.2023 12:10
Землятрусы з'яўляюцца прыкладам таго, на колькі чалавек залежны ад прыроды, ад катаклізмаў, якія немагчыма паўстрымаць. 
Аўдыё
  • У адрозненні ад кліматычнай катастрофы чалавек не нясе адказнасці за землятрусы.
.
.Angelo_Giordano/pixabay.com/CCO

21 красавіка адзначаўся Дзень Зямлі, таксама вядомы як Міжнародны дзень Маці-Зямлі. Гэтая падзея адзначаецца штогод ва ўсім свеце. Першае святкаванне Дня Зямлі было абвешчана 21 сакавіка 1970 года мэрам Сан-Францыска Джозэфам Аліёта. Праз месяц, 22 красавіка, сенатар Гейлорд Нэльсан на канферэнцыі ў Сіэтле прапанаваў правесці агульнанацыянальную дэманстрацыю супраць разбурэння навакольнага асяроддзя і падтрымаць новыя экалагічныя рухі. У гэтыя ж гады пачало сваю дзейнасць Агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя ЗША (EPA).

Сёлетні, 16-ы па ліку, Дзень зямлі прайшоў пад слоганам «Зямля на мяжы». Многія лакальныя арганізатары размаўлялі ў гэты дзень пра землятрусы. У лютым адзін з самых буйных катаклізмаў адбыўся на тэрыторыі Турцыі і Сірыі. Загінулі дзясяткі тысяч чалавек.

Землятрусы з'яўляюцца прыкладам таго, на колькі чалавек залежны ад прыроды, ад катаклізмаў, якія немагчыма паўстрымаць. Якімі механізмамі валодае навука, каб можна было прадугледзець такія трагічныя здарэнні, як у Турцыі і Сірыі ў лютым гэтага года? Пшэмыслаў Кавальскі з Цэнтра геанебяспекі пры Польскім геалагічным інстытуце гаворыць, што расклад землятрусаў у свеце – вядомы. Сейсмалогія мае каля 150 гадоў і з таго часу вядома, дзе будзе трэсці.

-Аднак мы можам толькі з пэўным праўдападабенствам сказаць калі і на колькі моцна. Трэба памятаць, што ўсе геалагічныя працэсы, якія вядуць да землятрусаў, надзвычай павольныя. Анаталійская пліта, адказная за турэцкі і сірыйскі землятрус, і Арабская пліта, якая да яе набліжаецца, іх адносны рух – гэта 60 мм у год. Гэта вельмі павольны працэс, якім рухае гіганцкая энергія з глыбінь зямлі. У пэўным, вельмі кароткім перыядзе часу яна перавышае ў канцы канцоў магчымасць складавання энергіі ў скалах, скалы паддаюцца, адбываецца вызваленне энергіі ў выглядзе штуршкоў, і мы маем землятрус. І гэты вельмі кароткі момант зʼяўляецца каранаваннем працэсу, які працягваўся дзясяткі гадоў. Мы не можам сказаць з дакладнасцю, калі гэта здарыцца. Мы можам акрэсліць праўдападабенства такога ці такога катаклізму з такой магутнасцю ў бліжэйшым дзесяцігоддзі. Аднак гэта толькі праўдападабенства.

Паводле эксперта, тое, што можна зрабіць, гэта: будаваць будынкі адпаведным чынам, адукаваць людзей аб паводзінах ужо падчас першых вібрацый. У сваю чаргу прадухіліць землятрус і яго наступствы людзе не ў стане. У адрозненні ад кліматычнай катастрофы чалавек не нясе адказнасці за землятрусы.

Праглядаючы фота і відэа з землятрусу ў Турцыі можна было заўважыць, што сярод разбурэнняў былі будынкі, якія захаваліся. Чаму адныя будоўлі цалкам знішчыліся, а іншыя засталіся стаяць?

-Напэўна гэта залежыць ад таго, ці гэта былі два аднолькавыя будынкі. Па-другое, вельмі важна, як гэтыя будынкі былі пабудаваныя. Па-трэцяе, можа здарыцца, што для некаторых будынкаў расклад вібрацый быў менш карысным. Вібрацыі не разыходзяцца ў прасторы цалкам раўнамерна. Магло быць так, што нейкі канкрэтны будынак атрымаў крыху меншую дозу вібрацый, таму ён яшчэ надалей стаіць. Магла быць нават мінімальная розніцы ў фундаменце, а можа і ў саміх будматэрыялах. Мы гэтага не ведаем.

Пшэмыслаў Кавальскі падкрэслівае, што існуюць метады будовы, якія могуць істотным чынам мінімалізаваць наступствы землятрусаў. Аднак гэта вельмі дарагія тэхналогіі.

-Па-першае, неабходна мець адпаведнае заканадаўства. Пасля 1999 году Турцыя ў гэтым плане зрабіла вялікі прагрэс. Па-другое, трэба правільна падлічыць праўдападабенства зʼяўлення зʼяў з адпаведнай магнітурай. Ніхто ў Польшчы не будзе спрабаваць будаваць хмарачосы такой тэхналогіяй, як гэта робяць японцы. Гэта вельмі дорага, але і цалкам непатрэбна, паколькі тут такіх землятрусаў не было, няма і не будзе. Далей, трэба вызначыць, да якога ступені мы хочам абараніцца. Гэта вельмі дорага, таму трэба прыняць канкрэтныя рашэнні. Японія – гэта выдатны прыклад. Гэта частка зямлі, вельмі моцна дасведчаная землятрусамі, але дзе жывуць вельмі дысцыплінаваныя людзі. У Японіі раз у месяц адбываюцца вучэнні грамадзянскіх службай, на якіх кожны грамадзянін адпрацоўвае дзеянні падчас землятрусу.

Землятрусы – гэта адна з прычын прымусовых міграцый людзей у свеце.

ав

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце