Над Польшчай усё часцей можна любавацца паўночным ззяннем.
Гэта звязана з павелічэннем сонечнай актыўнасці, а таксама з распаўсюджваннем смартфонаў і інтэрнэту, дзякуючы якім мы можам лёгка дзяліцца сваімі назіраннямі.
«Навукоўцы падкрэсліваюць, што палярнае ззянне заўсёды адбывалася над Польшчай, але меншая дасведчанасць гэтай з'явы і немагчымасць яе задакументаваць зрабілі такія назіранні малавядомымі. Ззянне таксама вельмі капрызная зʼява, практычна немагчыма прадказаць, дзе яна зʼявіцца» – кажа астраном доктар Пётр Вітэк:
- Даступнасць інструментаў, якія дазваляюць зафіксаваць ззянне цяпер на многа большая чым раней. Таксама ў нас цяпер ёсць інтэрнэт, з дапамогай якога мы можам падрыхтавацца да назірання. Па натуральных прычынах немагчыма ведаць загадзя пра надыход ззяння, а калі казаць пра сонечную ўспышку, то заражаныя часцінкі дабягаюць да Зямлі за паўгадзіны.
Прасцей назіраць палярнае ззянне, якое звязанае з сонечнымі каранарнымі выкідамі масы. Падчас гэтай зʼявы вялізарнае воблака плазмы, якое выкідваецца з Сонца, даволі павольна плыве да Зямлі, і тады мы можам падрыхтавацца да назірання палярнага ззяння, якое зʼявіцца ў начным небе. Апошнім часам з-за павелічэння сонечнай актыўнасці даволі рэгулярна адбываюцца каранальныя выкіды масы, таму і зʼяўляюцца шматлікія паведамленні аб палярным ззянні над Польшчай, адзначае Пётр Вітэк:
- У выпадку каранальных выкідаў масы, хуткасць часцінак меншая, але іх колькасць на многа большая і калі адбываецца такі выбух у кірунку Зямлі, то ён будзе бачны праз некалькі дзён. І калі нам вядома, што такая зʼява адбылася, мы можам падрыхтавацца да назірання – падацца ў той рэгіён краіны, дзе паводле метэаралагічнага прагнозу будуць карысныя ўмовы з дапамогай усюдыісных камер зафіксаваць палярнае ззянне.
Найлепшыя ўмовы для назірання палярнага ззяння на нашай шыраце – гэта перыяд вясновага і восеньскага раўнадзенства, гэта значыць другая палова сакавіка і верасень. Гэта звязана са становішчам Зямлі адносна Сонца і вялікай колькасцю сонечнага ветру, які сутыкаецца з зямной атмасферай.
яс/IAR
Палярнае ззянне каля в. Вязынка Маладзечанскага раёна Беларусі