Штучны інтэлект таксама можа вызначаць патэнцыйныя захворванні на аснове медыцынскіх дадзеных і дыягнаставаць захворванні на аснове рэнтгенаграмы.
Сябра праўлення Асацыяцыі MedTech Polska Мар’ян Хабуда (Marian Chabuda) сказаў, што гэта магчыма дзякуючы алічбоўцы дадзеных, радыкальнаму павышэнню вылічальнай магутнасці камп'ютараў і хуткасці перадачы і выкарыстання інфармацыі штучным інтэлектам.
«Дзякуючы такому тыпу рашэнняў можна аказваць вузкаспецыялізаваную дапамогу значна большай колькасці пацыентаў», – падкрэсліў Марʼян Хабуда (Marian Chabuda):
- Доступ да высокіх тэхналогій у гэтай сферы не зʼяўляецца масавым. Тэхналогіі звязаныя з кампʼютарным праграмным забеспячэннем, здольным да саманавучання, павінны быць пашыраны на карысць грамадству для высокай дыягностыкі і для лячэння.
Арганізацыі, якія працуюць у медычнай сферы, чакаюць урэгулявання нарматываў і правілаў, якія рэгулююць функцыянаванне штучнага інтэлекту ў Еўрапейскім Саюзе, каб забяспечыць максімум інавацыі у гэтай галіне.
На думку гэтых арганізацый, выкарыстанне штучнага інтэлекту ў медыцыне прыносіць велізарную эканомію. Справаздача Deloitte за 2020 год, падрыхтаваная для MEdTech Europe, паказала, што выкарыстанне алгарытмаў штучнага інтэлекту для дыягностыкі адных толькі лабараторных аналізаў у Еўропе дазваляе зэканоміць блізка 880 мільёнаў еўра і 53 мільёны чалавека-гадзін штогод.
IAR/яс