Гэты дзень заснаваны экалагічнай арганізацыяй «Клуб Гая», каб падкрэсліць важнасць закона «Аб абароне жывёлы», прынятага польскім парламентам у 1997 годзе.
Польскае заканадаўства абапіраецца на рымскім праве, гэта значыць у ім ёсць толькі чалавек і прадмет, а паміж няма нічога. Паняцці правоў і дабрабыту жывёлы – гэта новыя паняцці, якія толькі з нядаўняга часу паявіліся ў розных публікацыях і дыскусіях. Паняцце правоў жывёлы толькі паяўляецца ў слоўнікавым запасе, а яго шлях у заканадаўства будзе вельмі доўгім, гаворыць старшыня «Клубу Гая» Яцэк Божэк.
-Гэта, хутчэй, нашая мара, але якая павольна, але атрымлівае грамадскую і прававую падтрымку, што неўзабаве мы будзем гаварыць, што жывёла мае правы. Што значыць, што жывёла мае правы? Гэта значыць, што яна мае права жыць і паміраць у адпаведных для сябе ўмовах. Зразумела, што жывёла сама не можа змагацца за свае правы, таму іх фарміруе чалавек. Сам чалавек заўважыў, што забірае ў жывёлы асноўныя магчымасці жыць па-свойму.
Размова пра правы і дабрабыт жывёлы вельмі цяжкія і шматвектарныя. У розных сітуацыях знаходзіцца жывёла-кампаньён, сельскагаспадарчая і дзікая жывёла. У найлепшай сітуацыі знаходзяцца сабакі, каты, хамякі, трусы – жывёла, якая жыве пад адным дахам з гаспадаром. Асобнай праблемай, кажа Яцэк Божэк, з’яўляюцца коні, якія служаць чалавеку тысячы гадоў, а надалей іх вырошчваюць на мяса. Вялікая праблема, калі гаварыць пра правы жывёлы, назіраецца ў выпадку сельскагаспадарчай жывёлы.
-Тут ёсць велізарная праблема. Калі свіння народзіць, то яна нават не можа варухнуцца ў сваёй клетцы падчас кармлення парасят. Пра транспарціроўку і спосаб забою я нават не кажу. І яшчэ ў нас ёсць дзікая жывёла. А тут праблема звязаная з прасторай. Што дзікай жывёле патрэбна больш за ўсё? Прастора для жыцця, харчаванне і бяспечнае месца для размнажэння. І тут зноў паяўляецца праблема, бо чалавеку таксама патрэбна ўсё больш прасторы. Калі б мы размаўлялі пра правы дзікай жывёлы, то адразу пераходзім да экалагічнай палітыкі, то бок як мы суіснуем з жывёлай, як пакідаем ёй месца для жыцця. Як бачна, размова пра правы жывёлы з’яўляецца вельмі-вельмі складанай.
Петыцыю «Клубу Гая» аб прыняцці закону «Аб абароне жывёлы» падпісалі 600 тысяч чалавек. Гэта была найбуйнейшая грамадзянская кампанія за правы жывёлы ў Польшчы.
Самы першы артыкул закона тлумачыць, што жывёла, як жывая істота, здольная пакутаваць, не з'яўляецца рэччу. Чалавек абавязаны ёй павагай, абаронай і клопатам. Закон таксама абавязвае органы дзяржаўнага кіравання прымаць меры для абароны жывёлы і супрацоўнічаць у гэтым плане з адпаведнымі ўстановамі і арганізацыямі.
Тым не менш, Яцэк Божэк лічыць, што ў кантэксце правоў жывёлы закон неабходна палепшыць. Аднак гэта вельмі складаная задача, паколькі ўзнікае эканамічны і палітычны аспекты, паколькі людзі надалей займаюцца прамысловым вырошчваннем жывёлы.
-Мы заходзім на тэрыторыю фермераў, жывёлагадоўцаў, якія маюць моцнае лобі і сваіх палітыкаў. Таму гэта не будзе проста зрабіць. У нас ёсць прыклады таго, як можна вырошчваць сельскагаспадарчую жывёлу, не наносячы ёй залішняга болю і цярпення. Гэта вельмі важна. У цэлым свеце ёсць жывёлагадоўцы, якія гадуюць жывёлу згодна з іх натурай. Вяртаючыся зноў да свінні. Свіння павінна мець месца, каб выкачацца ў балоце, а для гэтага патрэбна прастора. У выпадку вялікіх, прамысловых жывёлагадоўлях гэта звычайна немагчыма. Усё сведчыць аб тым, што жывёлагадоўля будзе весціся і надалей, але няхай гэта не будзе прамысловая жывёлагадоўля. Бо такая гадоўля цалкам забірае ў жывёлы суб’ектнасць. І гэта рэч, якую неабходна палепшыць, паводле мяне. Ёсць арганізацыі, людзі, якія кажуць, што неабходна цалкам ліквідаваць жывёлагадоўлю. Я думаю, што гэта немагчыма. Таму там, дзе толькі можна, неабходна зменшыць цярпенне жывёлы.
І гэта пасыл, які наш суразмоўца агучвае з нагоды Дня правоў жывёлы: давайце змяншаць цярпенне жывёлы паўсюль там, дзе гэта магчыма, давайце дапамагаць жывёле пры кожнай нагодзе.
ав
слухайце аўдыё