Беларуская Служба

Ці электрычны аўтамабіль пад большай пагрозай пажараў, чым звычайны?

27.05.2023 12:11
З 2035 году ў Еўрасаюзе нельга будзе купіць новы аўтамабіль з рухавіком унутранага згарання.
Аўдыё
  • Ці электрычны аўтамабіль пад большай пагрозай пажараў, чым звычайны
 .    .
Электрычны аўтамабіль. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: paulbr75/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрапейскія краіны робяць стаўку на электрамабільнасць. Сёння мы задамо пытанне: ці яна бяспечная.

На дарогах, у прыватнасці Польшчы, усё часцей можна пабачыць электрычныя аўтамабілі. Іх можна з лёгкасцю пазнаць, паколькі ў іх рэгістрацыйныя нумары маюць зялёны колер. Людзі, каторыя крытычна ставяцца да электрааўтамабіляў, адным з аргументаў супраць называюць пажары такіх аўто. А што пра гэта кажа статыстыка?

-За апошнія тры гады мы зафіксавалі крыху больш за дзесяць пажараў электрычных аўтамабіляў. У 2020 годзе – два аўтамабілі, 2021 – таксама два, 2022 – сем аўтамабіляў. У бягучым годзе пакуль быў адзін пажар электрычнага аўтамабіля. Калі казаць пра гібрыдныя, то гэта крыху больш за дзясятак у год. Такія пажары здараюцца, хоць нячаста. Аднак такія выпадкі адразу трапляюць у СМІ. Часцей за ўсё яны звязаныя з выпадкамі ці нейкімі пашкоджаннямі. Ніводнага выпадку не было, каб аўтамабіль загарэўся сам па сабе, – расказвае брыгадзір Караль Кешкоўскі з Галоўнай камендатуры дзяржаўнай Пажарнай службы.

Ці ўдзельнікам руху на дарогах ёсць чаго баяцца ў сувязі з усё большай колькасць электрычных аўтамабіляў на дарогах. Тлумачыць трэнер па справах электрамабільнасці Караль Сутэрскі:

-Яны самыя па сабе бяспечныя як для тых, хто імі карыстаецца, так і для служб, якія прыязджаюць на месца ДТП. Канешне, ёсць пэўнага роду небяспека. Аднак калі параўнаць іх з аўтамабілямі з рухавікамі, то яны не нашмат больш небяспечныя, чым аўтамабіль, якія мае доступ да паліва, блізкі доступ да іскры, паўсюль прысутнае паветра. Таму шкала небяспекі ў адной і другой тэхналогіях параўнальная.

Не кожны выпадак павінен закончыцца пажарам. Службы, якія прыбываюць на месца такога пажару, ведаюць як сябе паводзіць. Горш сітуацыя выглядае ў выпадку звычайнага карыстальніка электрычнага аўтамабіля. І гэта цяжкае пытанне, кажа Караль Сутэрскі. Усё залежыць ад канкрэтнага выпадку: у якім ДТП чалавек удзельнічае, наколькі яно вялікае, ці пашкоджаны акумулятар, ці ўдар быў збоку, ззаду, спераду.

-Ключавым з’яўляецца размяшчэнне акумулятара. Бо гэта ён з’яўляецца найбольш небяспечным элементам у аўтамабілі. Калі ўдар быў бакавы, а акумулятар займае большую частку падлогі, то яго дэфармацыя з’яўляецца сапраўды сур’ёзнай, то найлепш выйсці з такога аўтамабілю. Калі ўдар быў спераду ці ззаду, дзе не было ўмяшальніцтва ў акумулятар, а толькі ў элементы з высокім напружаннем, то трэба адключыць акумулятар ад гэтай інсталяцыі. Гэта не павінна ўяўляць для нас вялікую пагрозу.

Неабходна запытацца таксама пра бяспеку падзарадных станцый.

-Усё залежыць ад таго, як яны былі заінсталяваныя, колькі ўвагі было прысвечана на іх мантаж. Такая станцыя мае шмат элементаў бяспекі. Калі яна пастаўленая згодна з рэкамендацыямі вытворцы і неабходнай стараннасцю, то яна бяспечная, – расказвае Томаш Ноц Ekoenergetyka-Polska.

У некаторых месцах пачалі паяўляцца забароны паркоўкі электрамабіляў у падземных гаражах дамоў. Ці такая паркоўка можа быць небяспечнай?

-Электрычныя аўтамабілі можна бяспечна паркаваць у падземных гаражах. Канешне, неабходна разумець, што аўтамабіль можа загарэцца, але гэта тычыцца таксама аўтамабіляў з традыцыйнымі рухавікамі, газавымі ўстаноўкамі. Мы не рэкамендуем прымяняць забарону паркоўкі электракараў у падземных гаражах. Адначасова неабходна паклапаціцца пра бяспеку. Адной з прапановаў з’яўляецца супрацьпажарны брэзент, якім накрываецца аўтамабіль. Ён значна абмяжоўвае дым, далейшае разгаранне. Гэта дае большыя шанцы на хуткае тушэнне. Таксама значна абмяжуе страты, – тлумачыць прэс-сакратар Галоўнага каменданта Дзяржаўнай пажарнай службы Караль Кешкоўскі.

ав

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце