Беларуская Служба

Сусветны дзень ровару: просты, недарагі, надзейны і экалагічна чысты транспарт

03.06.2023 08:11
3 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень ровару
.
.Pexels/pixabay.com/CC0

Няцяжка пагадзіцца з пазіцыяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, што ровар, які суправаджае чалавека больш за 200 гадоў, – гэта просты, недарагі, надзейны і экалагічна чысты транспарт. Яго можна выкарыстоўваць як інструмент для развіцця, а таксама для доступу да адукацыі, аховы здароўя або спорту. Сінергія паміж роварам і яго карыстальнікам спрыяе творчасці і сацыяльнай актыўнасці. Веласпорт таксама паляпшае дасведчанасць аб навакольным асяроддзі. Ровар зʼяўляецца сімвалам устойлівага транспарту. Язда на ім асацыюецца з пазітыўнымі дзеяннямі, якія спрыяюць устойліваму спажыванню і вытворчасці і добра ўплываюць на клімат.

Нядзіўна, што адзін з самых папулярных транспартных сродкаў у свеце, якім кожны дзень карыстаюцца грамадства з розным статусам і дастаткам на ўсіх кантынентах, заслужыў сваё свята. 12 красавіка 2018 года ААН прыняла рэзалюцыю аб святкаванні 3 чэрвеня – Сусветнага дня ровара.

У рэзалюцыі ААН падкрэсліваецца, што ровар варта разглядаць як сродак, які падтрымлівае ўстойлівае развіццё, паляпшае адукацыю, у тым ліку фізічнае выхаванне дзяцей і моладзі, прадухіляе хваробы, прапагандуе здаровы лад жыцця, талерантнасць, узаемаразуменне і павагу, а таксама спрыяе сацыяльнай інтэграцыі і спрыяе культуры міру. Ён таксама заахвочвае распаўсюджванне язды на ровары сярод усіх членаў грамадства як сродку ўмацавання фізічнага і псіхічнага здароўя і дабрабыту. Дзякуючы шматлікім перавагам, ровар стаў верным сябрам чалавека і навакольнага асяроддзя.

З 17 мэтаў устойлівага развіцця 13 непасрэдна звязаны з веласіпедным рухам. У прыватнасці, гэта датычыцца мэты 13, у якой гаворыцца аб тэрміновай неабходнасці прыняцця мер па барацьбе са змяненнем клімату і яго наступствамі.

Незалежна ад таго, ці зʼяўляецца ваша мэта клопат пра здароўе, фізічную форму, адказнае спажыванне або зніжэнне ўзроўню забруджвання паветра і шуму, язда на ровары – заўсёды добры выбар.

Сусветны дзень ровару быў усталяваны па ініцыятыве паляка – прафесара Лешка Сібільскага, былога прафесійнага раварыста і выдатнага прапагандыста роварнага спорту, сёння выкладчыка wykładowcy Catholic University of America, Montgomery College oraz Marymount University.

Лешак Сібільскі займаўся прафесійным веласпортам 12 гадоў. Язда на ровары паказвае і вучыць многім рэчам, гаварыў эксперт у інтэрвʼю Польскаму радыё ў 2021 годзе:

-Самая каштоўная рэч, якую я зразумеў у цяперашнім маім узросце, гэта тое, што чалавек вельмі дацэньвае прыроду і навакольнае асяроддзе. Калі гаварыць пра ровар, то важнай з’яўляецца блізкасць да прыроды. Па-другое, калі мы ездзім на ровары, то вучымся рухомай каардынацыі і вучымся дыхаць. Ровар мае два абліччы: прафесійны веласпорт, які я называю мастацтвам памірання. Гэта вельмі цяжкі від спорту, гэта непасільная праца. Забава заключаецца ў тым, што чым больш баліць, тым больш чалавек уцягваецца. Гэтыя людзі кахаюць роварны спорт, але плацяць за гэта вялікім болем. Другі від – гэта роварныя турыстычныя паездкі, якія з’яўляюцца неверагоднай прыгодай.

У цяперашні час ровар становіцца своеасаблівай модай на здаровы лад жыцця ва ўсім свеце, звяртае ўвагу Лешак Сібільскі:

-Вельмі цікавай справай з’яўляецца тое, што здарылася ў Заходняй Еўропе. Створана тэорыя апошняй мілі. Дастаўка тавараў адбываецца на таварных роварах. Асабліва ў вялікіх гарадах гэта дазваляе пазбегнуць вялікага забруджання паветра, якое паходзіць ад грузавікоў. І тут можна сапраўды шмат памяняць. Калі казаць пра надвор’е, то ў Польшчы ёсць чатыры сезоны і ёсць людзі, якія кажуць: а што зімою? Я паглядзеў некалькі фільмаў пра тое, як у Ірландыі арганізавалі даезд роварамі ў школу зімою. І цяпер для мяне не існуе аргументу, што зімой нельга ездзіць на ровары. Трэба адпаведна апрануцца, пачысціць сцежкі і моладзь беспраблемна ездзіць у школу зімою. Гэта частка іх фізічнай актыўнасці.

Сусветны дзень ровара – гэта выдатная магчымасць узгадаць некалькі цікавых фактаў. Польшча зʼяўляецца чацвёртым вытворцам ровараў у Еўрапейскім Саюзе і дзявятым экспарцёрам у сусветным вымярэнні, а польскія гарады становяцца ўсё больш прыязнымі да веласіпедыстаў, напрыклад, праз развіццё гарадскіх роварных сістэм і роварнай інфраструктуры.

Палякі паспяхова выступаюць таксама ў розных роварных дысцыплінах. Роварны спорт у Польшчы мае даўнюю і прыгожую традыцыю – наўрад ці хто ведае, што пісьменнік Генрык Сянкевіч, які належаў да Варшаўскага таварыства раварыстаў, быў заўзятым аматарам гэтага спорту. Польская навуковец Марыя Складоўская-Кюры запрапанавала мужу мядовы месяц правесці менавіта на роварах, што яны і зрабілі.

слухайце аўдыё

ав/ekokalendarz.pl

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце