Беларуская Служба

«Каб не забывалі хто яны»

19.06.2023 14:50
У Тэатры лялек урачыста закончылі школьны год у Пачатковай школе № 4 у Беластоку.
Аўдыё


Спевамі, танцамі і тэатральнымі пастаноўкамі ў беластоцкім Тэатры лялек урачыста адзначылі завяршэнне школьнага году і 25-годдзе навучання беларускай мовы ў Пачатковай школе № 4 у Беластоку. У глядацкай залі прысутнічалі і былыя выпускнікі, сярод іх Ганна Пякарская.

Беларускую мову ў беластоцкай школе № 4 вывучае каля 100 вучняў. Агулам беларускую мову як мову нацыянальнай меншасці ў Польшчы вывучае каля 2,5 тысячы дзяцей і моладзі.

Настаўніца Аліна Ваўранюк на развітанне з вучнямі апошніх восьмых класаў жадала ім, каб не забывалі хто яны. Каб, нават, калі не карыстаюцца беларускай мовай, каб беларускую мову, асабліва беларускую культуру насілі недзе там пад сэрцам, думалі час ад часу пра яе і каб успаміналі ўрокі беларускай мовы ў школе ці заняткі паза школай з цеплынёй у сэрцы.

На ўрачыстасці пабываў Зміцер Косцін.


Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы