«Экадом» – гэта экалагічная арганізацыя, заснаваная ў 1996 годзе для прасоўвання экалагічна дружалюбнага ладу жыцця і ідэй устойлівага развіцця. 26 ліпеня 2021 года стала вядома, што Міністэрства юстыцыі падало ў суд іскавую заяву аб ліквідацыі ГА «Экадом», а 31 жніўня Вярхоўны суд прыняў рашэнне ліквідаваць арганізацыю. 21 кастрычніка ліквідацыя Экадома на сустрэчы бакоў Орхускай канвенцыі была прызнана пераследам грамадскасці за рэалізацыю ёю правоў па канвенцыі.
Нягледзячы на гэта «Экадом» працягвае кансультаваць беларусаў у Беларусі па экалагічных пытанняў. На імпрэзе «Яднайся», якая сабрала беларускія арганізацыі, мы паразмаўлялі з прадстаўніцай арганізацыі Марынай Дубінай пра цяперашнюю дзейнасць «Экадому».
-Мы працягваем сваю дзейнасць, у тым ліку ў Беларусі. Мы бачым запыт знутры краіны. Да нас звяртаюцца па розныя кансультацыі: нехта хоча паўдзельнічаць у грамадскім абмеркаванні і пытаецца, як правільна гэта зрабіць. Некаторыя хочуць паставіць кантэйнеры ў двары, і мы расказваем, што ў такіх пытаннях можна зрабіць. Мы кансультуем па розных экалагічных пытаннях.
Актывісты «Экадому» атрымліваюць запыты на тэму Астравецкай АЭС і атамнай бяспекі: што рабіць у выпадку аварыі, якія крокі можна прадпрымаць у выпадку аварыі. Пра ўсё гэта можна даведацца на сайце арганізацыі.
-На нашым сайце і нашых сацсетках ёсць такая інструкцыя. Можна прайсці тэст і паглядзець, на колькі нашыя ўяўленні стэрэатыпныя. Такі запрос ёсць у беларусаў выклікаюць непакой ваенныя дзеянні блізу АЭС, а таксама Астравецкая АЭС.
У інструкцыі можна знайсці адказы на канкрэтныя пытанні, напрыклад, ці можна піць ёд у выпадку аварыі на АЭС і выкідаў у атмасферу радыёактыўных субстанцый.
Марына Дубіна гаворыць, што «Экадом» распаўсюджвае інфармацыю і пра палітзняволеных, якія займаліся экалагічнай тэматыкай. Некаторыя ўжо адбылі тэрмін пакарання, іншыя знаходзяцца ў калоніях ці хатняй хіміі.
На дадзены момант восем палітвязняў-экаактывістаў застаецца ў турме. Гэта:
Віктар Фянчук, арнітолаг, менеджар прыродаахоўных праектаў і ў мінулым дырэктар прыродаахоўнай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», які атрымаў 2,5 гады калоніі;
Сцяпан Латыпаў, арбарыст (спецыяліст па абслугоўванні дрэў і па доглядзе іх), 8,5 гадоў калоніі;
Яўген Рубашка, удзельнік ініцыятывы «Ежа замест бомб» па раздачы веганскай і вегетарыянскай ежы людзям з вопытам бяздомнасці, 5 гадоў калоніі;
Андрэй Кузнечык, велаактывіст і аўтар блога «БелаВела: пра ровары – па-беларуску», 6 гадоў калоніі;
Аляксандр Бялоў, удзельнік праекта аб усвядомленым спажыванні KaliLaska, а таксама ініцыятывы «Ежа замест бомб», 5 гадоў калоніі;
Павал Наздра, актывіст руху «Зялёны дазор» у Мазыры, 2 гады калоніі;
Арцём Салавей, удзельнік ініцыятывы «Ежа замест бомбаў», 5 гадоў калоніі;
Яўген Меркіс, грамадскі актывіст, які займаўся ўрбаністычнымі і экалагічнымі праблемамі Гомеля. Справа ўсё яшчэ разглядаецца судом, а Яўген знаходзіцца ў СІЗА.
слухайце аўдыё
ав