Беларуская Служба

У Татрах завяршыўся вялікі падлік сернаў

22.06.2023 13:54
Вынікі будуць апублікаваныя ў бліжэйшы час.
Rupicapra rupicapra tatrica -
Rupicapra rupicapra tatrica - падвід серныMarcin Białek - Уласная праца

У адзін час у горы адправіліся супрацоўнікі Татранскага нацыянальнага парку і славацкага TANAP. Вынікі будуць апублікаваныя ў бліжэйшы час.

«Дзякуючы гэтай цыклічнай акцыі будзе ацэнена колькасць сернаў, якія жывуць у Татрах, а таксама іх вясновае патомства. Акцыя дазваляе лепш ведаць і абараняць сернаў» – патлумачыў Томаш Заёнц з Татранскага нацыянальнага парку.

- Мы не толькі лічылі серны, мы стараліся вызначыць пол – ці гэта была самка, самец ці маладыя, ці ягняты з гэтага ці з мінулага году. Уся інфармацыя заносілася ў адмысловае прыкладанне. Супрацоўнікі суседняга рэгіёну гэта таксама бачылі і такім чынам мы пазбягалі двайнога падліку.

«Акцыя праводзілася пры добрай бачнасці і вельмі рана», – адзначыў Томаш Заёнц:

- Серны зранку выходзяць на пашу, іх добра бачна. Пасля восьмай гадзіны яны ідуць у горы, шукаюць ценю і лічыць іх складана. Таму найлепшыя ўмовы для лічэння раннім ранкам.

Падлік сернаў у Татрах адбываецца два разы на год: вясной і восенню. Апошні падлік адбыўся 21 кастрычніка 2022 г. Тады з польскага боку было зафіксавана 364 серны, а са славацкага – 858, што дало агульную колькасць у Татрах 1222. Памылка падліку ахоўнага віду можа дасягаць 10 працэнтаў.

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка