Беларуская Служба

У Польшчы рыхтуюць прыкладанне для дыягностыкі псіхічных расстройстваў дзяцей і падлеткаў

30.06.2023 15:33
Польскае прыкладанне для дыягностыкі псіхічных расстройстваў дзяцей зʼяўляецца адным з першых рашэнняў такога тыпу ў свеце.
Ілюстрацыйны здымакshutterstock.com

Штучны інтэлект дапаможа ў дыягностыцы псіхічных расстройстваў дзяцей.

Ва ўніверсітэцкім шпіталі ў Кракаве пачалася праца над спецыяльным прыкладаннем, якое дапаможа псіхолагам і псіхіятрам у выбары метаду лячэння. Дадатак будзе выкарыстоўвацца выключна лекарамі – падкрэслівае прафесар Мацей Пілецкі – псіхіятр з універсітэцкага шпіталя ў Кракаве:

- Мы чакаем, што дадатак дапаможа нам выключаць памылкі. Гэта не ёсць сістэма, якая можа замяніць вопытнага псіхіятра ці псіхолага, але дапаможа пазбягаць памылак людзям, у якіх менш практыкі, менш кампетэнцыі, якія пачынаюць працу і, напрыклад, не маюць багатага прафесійнага вопыту з канкрэтнымі захворваннямі.

Асноўнай часткай прыкладання з'яўляецца анкета, якую запаўняюць дзеці і іх бацькі.

- Будуць пытанні, якія дазволяць прааналізаваць голас пацыента, рух цела, вучобу, як ён рэагуе на новую інфармацыю, якая зʼяўляецца ў апытанні. Прыкладанне падрыхтуе аналіз адказаў.

Даследаванні і падрыхтоўка дадатку будуць доўжыцца два гады, а іх кошт 4,5 мільёна злотых (у эквіваленце $1,1млн).

Польскае прыкладанне для дыягностыкі псіхічных расстройстваў дзяцей зʼяўляецца адным з першых рашэнняў такога тыпу ў свеце.

У даследаванні возьмуць удзел 1500 пацыентаў ва ўзросце ад 13 да 21 года, а таксама іх бацькі і апекуны.

У даследаванні ўдзельнічаюць дактары і навукоўцы з Ягелонскага ўніверсітэта і Універсітэта навукі і тэхналогій AGH. Праект фінансуецца Агенцтвам медыцынскіх даследаванняў.


Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка