Закончыўся першы этап Вадароднай акадэміі НПЗ PKN Orlen. Гэта адукацыйная праграма, накіраваная на навучанне і развіццё кадраў, якія спецыялізуюцца на інавацыйных вадародных тэхналогіях і іх практычным выкарыстанні.
Намеснік старшыні канцэрна Армэн Артвіх падкрэсліў, што ў наш час мы з'яўляемся сведкамі як свет пераходзіць ад мабільнасці заснаванай на выкапнёвым паліве да экалагічнага транспарту, ключавым элементам якога зʼяўляецца вадарод.
- Вадарод атрымае шырокае выкарыстанне, у прыватнасці, у цяжкім грузатранспарце, чыгуначным, верагодна таксама і ў марскім транспарце.
Армен Артвіх дадаў, што вадарод можа прымяняцца ў шмат іншых галінах.
- Адзін з ключавых элементаў энергетычнай трансфармацыі – забеспячэнне захоўвання электраэнергіі, асабліва тае, якая будзе атрымана з нестабільных крыніц, то бок з аднаўляльным крыніц. Чысты вадарод у сціснутым выглядзе або хімічна звязаны, напрыклад як зялёны аміяк, зʼяўляецца надзейным метадам захоўвання энергіі і заадно ён будзе выкарыстаны для стабілізацыі энергетычных сетак.
5 лепшых выпускнікоў Вадароднай акадэміі з верасня пачнуць платную стажыроўку ў самым буйным польскім НПЗ PKN Orlen. Акрамя таго, стажыроўкі прапаноўвалі партнёры канцэрна.
яс