Крэатыўныя заняткі, спевы, свежае паветра і беларуская мова – на Беласточчыне ў 20 раз прайшоў традыцыйны этнаграфічны летнік для дзяцей і моладзі, якая вывучае беларускую мову ў беластоцкай школе № 4 «Я нарадзіўся тут». Гэтым разам удзельнікі завіталі ў маляўнічыя ваколіцы Крынак і Кундзічаў.
Этнаграфічныя летнікі традыцыйна арганізуе Аб’яднанне ў карысць дзяцей і моладзі, што вывучаюць беларускую мову ў Беластоку «АБ-БА».
Вашай увазе сюжэт Змітра Косьціна