Ва ўрочышчы Барык побач Гарадка 14-15 ліпеня прайшоў Фестываль Абуджаных беларусаў «Тутака».
На мерапрыемстве можна было прыняць удзел у шматлікіх майстар-класах, паглядзець спектаклі, схадзіць на дыскусіі, паўдзельнічаць у прэзентацыі ды паслухаць канцэрт беларускіх зорак.
Фестываль прыцягнуў шмат людзей, якія нягледзячы на спякотнае надвор'е, супольна бавілі час.
Фестываль Абуджаных «Тутака» гэта фестываль сучаснай беларускасці накіраваны як да беларусаў, якія зʼехалі са сваёй радзімы, так і да этнічных беларусаў у Польшчы. Гэта мерапрыемства для дарослых і для дзяцей. Фестываль прайшоў ужо трэці па ліку раз.
З удзельнікамі гутарыла Анна Пятроўская.
Фота аўтара