З бягучага навучальнага года ў сілу ўвойдзе Закон аб падтрымцы развіцця лічбавых кампетэнцый вучняў і настаўнікаў. Яго мэта – забяспечыць вучняў чацвёртых класаў базавых школаў ноўтбукамі, а настаўнікаў – ваўчарамі на іх набыццё.
Вучань атрымае ноўтбук бясплатна. Ён будзе належаць ягоным бацькам, на падставе заключанай са школай дамовы. Атрыманага ноўтбука нельга будзе прадаць на працягу пяці гадоў з моманту атрымання. У выпадку змены класа, школы або ўстановы вучань не будзе прымушаны вяртаць прыладу былой школе.
У сваю чаргу настаўнікі атрымаюць ваўчар на набыццё ноўтбука на суму 2 500 злотых.
PAP/аз