Беларуская Служба

Кітай абмяжоўвае пастаўкі рэдказямельных элементаў неабходных для сучасных тэхналогіяў

03.08.2023 13:00
1 жніўня Кітай абмежаваў экспарт галію і германію.
Аптычнае валакно shutterstock.com

1 жніўня Кітай абмежаваў экспарт галію і германію. Гэта сыравіна неабходная для электронікі і аўтамабільнай прамысловасці. 

Пекін яшчэ раней папярэджваў, што можа абмежаваць экспарт рэдказямельных элементаў, такіх як галій і германій.

Кітайскія ўлады заяўляюць, што гэта пытанне нацыянальнай бяспекі, аднак заходнія аглядальнікі лічаць, што Пекін такім чынам вырашыў паўплываць на канкурэнтаздольнасць Захаду па вытворчасці электракараў ці тэлекамунікацыйнага абсталявання. Гэтыя элементы выкарыстоўваюцца для вытворчасці камп'ютарных чыпаў, аптычнага валакна таксама для сучасных ваенных тэхналогій, такіх як прыборы начнога бачання ці беспілотнікі. Сусветная запатрабаванасць на галій і германій пастаянна расце, а Кітай забяспечвае прыблізна 60% паставак германію і 80% паставак галію.

Паводле экспертаў, толькі адна кампанія ў Еўропе здольная пастаўляць галій аналагічнай якасці як кітайскі. У Еўропе ўжо абмяркоўваюць якім чынам кампенсаваць недахоп сыравіны. Магчыма будзе павялічаная вытворчасць алюмінію, з якога можна будзе атрымаць галій і германій.

Нямеччына плануе аднавіць вытворчасць галію А Еўрасаюз рыхтуе дырэктыву па крытычнай сыравіне, у якой вызначаюцца правілы імпарту і перапрацоўкі важных элементаў. У спісе таксама галій і германій.

яс/Войцех Цэгельскі

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка