Беларуская Служба

Польскі астранаўт стане членам місіі на Міжнароднай касмічнай станцыі

10.08.2023 11:56
Паляк выпрабуе самыя перадавыя тэхналогіі польскіх прадпрымальнікаў, правядзе эксперыменты і будзе з космасу ажыццяўляць адукацыйную праграму для студэнтаў.
Аўдыё
  • Польскі астранаўт стане членам місіі на Міжнароднай касмічнай станцыі; 12 жніўня гляньце ў начное неба; у Польшчы знайшлі расліну, якая амаль 100 гадоў лічылася зніклай
Międzynarodowa Stacja Kosmiczna
Międzynarodowa Stacja KosmicznaShutterstock/3Dsculptor

Міністр развіцця і ​​тэхналогіі Вальдэмар Буда паведаміў, што Еўрапейскае касмічнае агенцтва і Axiom Space – амерыканская кампанія, якая працуе ў касмічнай індустрыі – падпісалі дамовы аб палёце на Міжнародную касмічную станцыю:

- Некалькі дзён таму я падпісаў дагавор, а сёння ўжо ведаю, што яго парафавала Еўрапейскае касмічнае агенцтва і нашыя партнёры ў ЗША. Што гэта азначае? – Тое, што з сёння ў нас ёсць гарантыі на тое, што другі ў гісторыі краіны польскі астранаўт прыме ўдзел у касмічнай місіі на арбіту. Мы будзем прапанаваць, каб гэта быў Славаш Узнаньскі, самы лепшы наш кандыдат, але спачатку яго кандыдатуру павінны адобрыць Еўрапейскае касмічнае агенцтва і нашыя партнёры.

У 2022 годзе Еўрапейскае касмічнае агенцтва абрала Славаша Узнаньскага ў групу запасных касманаўтаў.

Паляк выпрабуе польскую тэхніку ў космасе

Польскі астранаўт на МКС атрымае магчымасць выпрабаваць самыя перадавыя польскія тэхналогіі. Для польскіх кампаній гэта ўнікальная магчымасць атрымаць пацверджанне высокай якасці польскай тэхнікі,– адзначыў кіраўнік Міністэрства развіцця і тэхналогіі.

Вальдэмар Буда таксама паведаміў, што лекцыі паляка, якія ён будзе рыхтаваць на Міжнароднай касмічнай станцыі, будуць транслявацца. Ёсць спадзяванні, што гэтыя лекцыі будуць гладзець тысячы студэнтаў і такім чынам будуць укараняць цікавасць маладых палякаў да тэмы космасу.

У чэрвені СМІ паведамлялі, што выбар паляка ў склад касмічнай станцыі з'яўляецца вынікам павелічэння фінансавых выдаткаў Польшчы на ​​дзейнасць Еўрапейскага касмічнага агенцтва. У бліжэйшыя тры гады Польшча пастанавіла выдаткаваць 360 мільёнаў еўра.

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка