Сусветны дзень барацьбы з камарамі адзначаецца 20 жніўня ў памяць аб адкрыцці, зробленым брытанскім лекарам сэрам Рональдам Росам. У 1897 годзе ён выявіў, што самкі камароў адказныя за перадачу малярыі. Святкаванне свята накіравана на пашырэнне дасведчанасці аб прычынах малярыі і спосабах яе прафілактыкі.
Усё больш высокія тэмпературы і экстрэмальныя з'явы надворʼя, асабліва паводкі ў выніку глабальных змяненняў клімату, рост насельніцтва, глабалізацыя, звязаная з перамяшчэннем людзей і тавараў у беспрэцэдэнтных маштабах, урбанізацыя – перапоўненыя, неналежным чынам каналізаваныя і захламленыя гарады зʼяўляюцца ідэальным асяроддзем для развіцця камароў, прывялі да хуткага распаўсюджвання хвароб, якія перадаюцца камарамі. Акрамя таго, гэтыя насякомыя ўсё часцей выпрацоўваюць устойлівасць да інсектыцыдаў.
Камары нясуць адказнасць не толькі за перадачу малярыі, але і за мноства іншых вірусных трапічных захворванняў. Самкі камароў зʼяўляюцца самымі смяротнымі істотамі ў свеце, штогод забіваючы амаль тры чвэрці мільёна чалавек ва ўсім свеце і заражаючы мільёны іншых.
З 2000 года ўзровень смяротнасці ад малярыі ў свеце знізіўся на 60%, але па-ранейшаму адно дзіця памірае ад малярыі кожныя 2 хвіліны, а трапічныя хваробы імкліва распаўсюджваюцца на новыя тэрыторыі. У барацьбе з распаўсюджваннем малярыі і іншых хвароб, якія перадаюцца самкамі камароў (самцы сілкуюцца нектарам), вельмі важна пазбягаць укусаў камароў, выкарыстоўваючы апрацаваныя інсектыцыдамі маскітнымі сеткі, сродкі ад камароў і вонкавыя спрэі, якія зніжаюць колькасць камароў.
Навукоўцы яшчэ некалькі гадоў таму папярэджвалі, што некаторыя трапічныя хваробы могуць узмацніцца ў Еўропе. У апошняй справаздачы Еўрапейскага цэнтра па прафілактыцы і кантролі захворванняў адзначаецца, што прычынай зʼяўляюцца змяненне клімату, больш доўгае і цёплае лета і паводкі.
Акрамя малярыі камары могуць пераносіць іншыя трапікальныя хваробы: менінгіт, ліхаманку Заходняга Ніла, жоўтую ліхаманку, ліхаманку Дэнге.
Аднак, навука ідзе наперад. У Бразіліі ствараецца найбуйнейшая камарыная ферма. У спецыяльным месцы будуць размнажацца, а затым выпускацца на волю камары, заражаныя бактэрыяй, якая пасля распаўсюджвання праз папуляцыю камароў не дазволіць ім заразіць людзей вірусамі ліхаманкі Дэнге.
Даследчыкі мяркуюць, што кожны год можна будзе разводзіць да 5 мільярдаў камароў, якія будуць заражаныя бактэрыяй Wolbachia. Пасля выхаду ў дзікую прыроду насякомыя спарваюцца са сваімі дзікімі суродзічамі і распаўсюджваюць інфекцыю далей.
Падобныя эксперыменты праводзіліся раней у розных частках планеты, каб абараніць людзей ад заражэння вірусам дэнге. Адзін з эксперыментаў дазволіў знізіць частату заражэнняў у сталіцы Малайзіі да 40 працэнтаў. Бразільскае развядзенне павінна стаць самым буйным праектам, які быў створаны да гэтага часу. Чакаецца, што першыя групы камароў будуць выпушчаныя ў 2024 годзе.
На шчасце, камары, якія жывуць у нашай частцы Еўропы, стэрыльныя – у іх няма небяспечных для чалавека мікраарганізмаў. Камары сустракаюцца па ўсім зямным шары. Ужо апісана каля 3200 відаў гэтых насякомых, з якіх у нашым рэгіёне жыве прынамсі 47.
Камары, а дакладней самкі камароў, павінны піць кроў, без гэтага яны не адкладуць жыццяздольныя яйкі. Яны нападаюць на людзей і жывёлу ў асноўным вечарам і раніцай, але пры высокай вільготнасці, адсутнасці ветру і нізкай інсаляцыі яны могуць быць агрэсіўнымі нават каля поўдня. Іх прыцягваюць малочная кіслата і аміяк, якія змяшчаюцца ў поце, і вуглякіслы газ, які выдыхае чалавек. Калі самка смокча кроў, яна вылучае ферамон, які прыцягвае больш самак. Калі самка камара напілася крыві, яна больш не шукае новай ахвяры, а калі крывасмактання было недастаткова, яна шукае іншую магчымасць.
Калі самка насыціцца, яна шукае вадаём, у якім магло б развівацца патомства. Калі вада высахне, яйкі могуць пражыць у зямлі некалькі гадоў. Адна самка можа адкласці да 1000 яек. За адзін сезон зʼяўляецца некалькі пакаленняў камароў.
ав/ekokalendarz.pl
слухайце аўдыё