Беларуская Служба

Якое значэнне мае музыка для лячэння людзей з парушэннем слыху

31.08.2023 13:17
Прафесар: Музыка вельмі моцна падтрымлівае эфектыўнасць рэабілітацыі слыху. Разам з гэтым развівае мову і камунікацыю з атачэннем.
Сусветны цэнтр слыху ў Каятанах PAP/Paweł Pawłowski

У Каятанах пад Варшавай, у найлепшым Цэнтры лячэння слыху ў Польшчы, ужо 9 гадоў у жніўні праводзіцца Міжнародны музычны фестываль для дзяцей, моладзі і дарослых з парушэннем слыху «Рытмы слімака». Слімак з'яўляецца сімвалам Цэнтра.

Фестываль звычайна суправаджаецца навуковай канферэнцыяй. Сёлета тэмай была «Музыка ў слыхавым развіцці чалавека».

Ініцыятар і арганізатар фестывалю прафесар Генрык Скаржыньскі падкрэсліў, што дзякуючы музычнай тэрапіі кожны дзень выяўляюцца новыя магчымасці для рэабілітацыі дзяцей з парушэннем слыху:

- На многа прасцей затрымаць увагу дзіцяці, якое слухае музыку, акружанае гукам і рытмам, чым паказваць яму карцінкі, да якіх яно хутка губляе інтарэс. Ад таго, як доўга мы зможам затрымаць увагу дзіцяці залежаць вынікі рэабілітацыі. Таму музыка вельмі моцна падтрымлівае эфектыўнасць рэабілітацыі слыху. Разам з гэтым развівае мову і камунікацыю з атачэннем.

Сёлета на юбілеі 30-годдзя Сусветнага цэнтра слыху ў Каятанах на фартэпіяна зайгралі людзі з імплантаваным слыхам разам з Брусам Лю – пераможцам 18-га Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Фрыдэрыка Шапэна.

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка