Беларускі Моладзевы Хаб, які да лета рупліва працаваў у цэнтры Варшавы па адрасе Plac Kоnstytucji, 6, мяняе сваю сядзібу. Гэта сталася вынікам непатрэбнага ўнутрыбеларускага канфлікту. У прынцыпе, згодна з польскімі законамі, бо арганізацыя зарэгістравана ў Польшчы, але з парушэннем правіл добрасумленнасці і насуперак правілам этыкі, Асацыяцыя «Беларускі моладзевы хаб» перайшла пад кантроль групы людзей на чале з Сяргеем Бульбам, былым старшынём «Белага легіёну». Памяшканне па адрасе Plac Konstytucji, 6 пад аховай польскай паліцыі, заняў Бульба з паплечнікамі.
Алесь Лапко, кіраўнік «Беларускага моладзевага хабу» разам з камандай, стварылі фонд «Беларускі моладзевы хаб», знайшлі новы офіс у Варшаве. У Фэйсбуку Лапко паведаміў пра падпісанне дамовы аб арэндзе дому ў раёне Mokotów і ўжо на новым месцы будуць працягваць шматвектарную працу на карысць беларускай супольнасці. Афіцыйнае адкрыццё адбудзецца неўзабаве – на пачатку кастрычніка.
Алесь Лапко зазначыў, што каманда вядзе намаганні з мэтай вярнуць памяшканне ў цэнтры Варшавы Plac Konstytucji, 6.
Слухайце далучаны файл
яс