Беларуская Служба

У Польшчы амаль 360 тысяч чалавек пакутуе ад хваробы Альцгеймера

21.09.2023 14:06
21 верасня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з хваробай Альцгеймера.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com

Амаль 360 тысячам чалавек у Польшчы пакутуе ад хваробы Альцгеймера або звязанымі з ёй захворваннямі. З гэтай групы больш за 70 працэнтаў складаюць жанчыны – гаворыцца ў справаздачы аб хваробе Альцгеймера, падрыхтаванай Нацыянальным фондам аховы здароўя. 

Бэата Капчыньска, прэс-сакратар Нацыянальнага фонду аховы здароўя, паведаміла, што рызыка хваробы Альцгеймера павялічваецца з узростам.

- Пераважная частка хворых ва ўзросце больш за 85 гадоў. 142 тысяч хворых ва ўзроставай групе 75-84 гады. У абодвух групах большую частку складаюць жанчыны. Інакш у групе 55-64 гады – там колькасць хворых на  Альцгеймера жанчын і мужчын прыблізна роўная, з невялікай перавагай мужчын.

Хвароба Альцгеймера – самае распаўсюджанае дэгенератыўнае захворванне мозгу. Хвароба выяўляецца ўсё большымі парушэннямі памяці і парушэннямі паводзін, якія з часам цалкам перашкаджаюць пацыенту нармальна функцыянаваць у паўсядзённым жыцці, і прыводзяць да поўнай страты інтэлектуальнай і фізічнай незалежнасці. Паводле ацэнак, 39 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце пакутуюць ад хваробы Альцгеймера, і эксперты прагназуюць, што ў 2050 годзе гэтая лічба будзе ў тры разы большай.

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка