У Варшаве, Уроцлаве, Шчэціне і Гожуве Вялікапольскім усе жыхары могуць карыстацца прапановай бясплатнага грамадскага транспарту без якіх-небудзь патрабаванняў. У гэтых гарадах валідатары ў транспартных сродках будуць адключаныя. Акрамя таго, у сталіцы ў гэты дзень можна ехаць без білета на прыгарадных цягніках.
У Шчэціне пасведчанне аб рэгістрацыі аўтамабіля дасць права бясплатнага праезду ў рэгіянальных цягніках для двух чалавек. Кампанія ахоплівае ўсе рэгіянальныя цягнікі ў Заходнім Памор’і, а таксама ў суседніх ваяводствах, г.зн. Любускім, Паморскім і Вялікапольскім.
Да акцыі далучыліся і іншыя гарады, але ёсць і тыя, хто сёлета адмовіўся ад бясплатнага праезду. Мы хочам быць у парадку ў дачыненні да тых, хто рэгулярна купляе квіткі, гаворыць прэс-сакратар гарадскога транспарту ў Катавіцэ Міхал Вавжашэк:
-Мы і гарадскія ўлады чулі меркаванні ад пастаянных карыстальнікаў, што яны не атрымліваюць такой магчымасці, а тыя, хто не купляе квіткі рэгулярна, такія льготы маюць.
Як дадае прэс-сакратар Верхнесілезскай мітраполіі Лукаш Зых, такія аднадзённыя акцыі не мяняюць звычак жыхароў:
-Бо гэта не поспех праехаць гарадскім транспартам адзін раз. Мы імкнемся, каб гэта была рэгулярная практыка. Нават калі не штодзённа, прынамсі раз у тыдзень. А можа трэба выйсці за межы гарадскога транспарту – паехаць роварам, а можа пайсці пешшу.
Выбіраючы ровар і адмаўляючыся ад штодзённых даездаў да працы аўтамабілем можна заашчадзіць ад некалькіх сотняў, а нават да некалькі тысяч у год. Калі палічыць, што адлегласць да працы складае 10 кіламетраў, бензін і паркоўка ў цэнтры гораду, то адна паездка на працу можа каштаваць нават 50 злотых, падлічвае Барташ Турэк з кансалтынгавай фірмы:
-Адзін, два такіх дня і мы назбіраем грошы на месячны праязны ў грамадскім транспарце. А калі ў нас няма ровара, то за месяц мы заашчадзім суму на яго пакупку, калі адмовімся ад дарагіх даездаў у бюро і аплаты за парковачнае месца.
Дзень без аўтамабіля – гэта міжнародная кампанія, накіраваная на прасоўванне праэкалагічных рашэнняў і памяншэнне забруджвання паветра ў гарадах. Сённяшні дзень завяршае Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, які сёлета прыпадае на 16-22 верасня.
У многіх еўрапейскіх гарадах у Дзень без аўтамабіля вуліцы зачыняюцца для аўтамабіляў, уводзяцца спецыяльныя аб'екты для пешаходаў, веласіпедыстаў і грамадскага транспарту, новыя рашэнні выпрабоўваюцца і затым фактычна ўкараняюцца, не абмяжоўваючыся тыповымі агітацыйнымі мерапрыемствамі, якія не прыносяць працяглых змен. У Польшчы Дзень без аўтамабіля зʼяўляецца святам нізкага рангу. Тут Дзень без аўтамабіля адзначаецца з 2004 года.
ав