Беларуская Служба

8,5 мільёна палякаў пакутуюць ад хранічнага болю

19.10.2023 11:01
Між тым, у Польшчы дзейнічае толькі 18 паліклінік, сертыфікаваных Польскім таварыствам вывучэння болю.
Здымак мае ілюстрацыйны характарParentingupstream/pixabay.com/CC0 Public Domain

8,5 мільёна палякаў змагаюцца з хранічным болем. Большасць пацыентаў не атрымлівае належнага лячэння, нагадалі спецыялісты ў Сусветны дзень барацьбы з болем, які адзначаўся 17 кастрычніка.

Старшыня Польскага таварыства вывучэння болю доктар Магдалена Коцат-Кэмпска (Magdalena Kocot-Kępska) падкрэслівае, што хранічны боль разбурае клеткі мозгу, выключае хворага з грамадскага жыцця і патрабуе лячэння, як любое іншае захворванне:

- Тут менш важная інтэнсіўнасць болю, але тое, як ён уплывае на штодзённае жыццё пацыента. Напрыклад, ці з’яўляецца перашкодай у прафесійным жыцці, паніжае настрой, парушае сон. Калі гаворка ідзе пра шпітальныя ўмовы, то боль умераны і інтэнсіўны (вышэй за 5 па 10-бальнай шкале) патрабуе прымянення абязбольвальных сродкаў або іншых тэхнікаў па яго змяншэнні.

Пацыенту, які пакутуе ад хранічнага болю неабходны комплексны план лячэння з выкарыстаннем розных абласцей медыцыны, уключаючы фармакатэрапію і псіхалагічныя метады.

Даследаванні пацвярджаюць, што фізічная актыўнасць таксама дапамагае зняць боль: ёга, тай-чы або іглаўколванне. У Польшчы дзейнічае толькі 18 паліклінік, сертыфікаваных Польскім таварыствам вывучэння болю.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка