Беларуская Служба

Клімат нашага рэгіёну спрыяе ўзмацненню метэаралагічных праблем

20.10.2023 17:56
Надвор'е ўплывае на нашае самаадчуванне, некаторыя людзі ўспрымаюць яго змены больш за іншых.
.
.geralt/pixabay.com/CC0

Ваганні тэмпературы, змена пары году цягнуць за сабой змену ціску. Гэта ў сваю чаргу адмоўна ўплывае на самаадчуванне, часта не ў лепшы бок, як боль галавы, боль цягліц, пачуццё ныцця ў суставах. Гэта сапраўдны боль, які мае медыцынскае тлумачэнне. Шматлікія даследаванні паказваюць, як змена надвор’я ўплывае на самаадчуванне, у прыватнасці ўплывае на ціск і боль у суставах. Кажа артапед Міхал Конік:

-Гэта вельмі цікавая з’ява, не адна мудрая галава яе вывучала. І ёсць пэўная тэорыя, якая, хутчэй за ўсё, мае сувязь з гэтымі праблемамі. Змена надвор’я звязаная са зменай атмасфернага ціску, які падае, а ў выніку ў суставах адбываюцца змены.

Тут трэба падкрэсліць, што ў суставах таксама ёсць ціск, пераважна ён адмоўны, то бок меншы, чым атмасферны ціск. Таму калі падае атмасферны ціск, у суставах таксама мяняецца ціск. У выніку вадкасць у суставе, якая мае акрэсленую глейкасць, склад, канцэнтрацыю, мяняецца, выклікаючы непрыемнае пачуццё і не толькі.

-Галоўная праблема, якая паяўляецца, гэта боль. Але таксама часта паяўляецца нерухомасць суставаў. Часта пацыенты, якія мелі праблемы з суставамі, асабліва пасля сур’ёзных здарэнняў, пасля аперацый, а не ўсе суставы добра зажылі, часта адчуваюць такія праблемы, нерухомасць у суставах, боль. Як у рэўматызме суставы становяцца нерухомыя і пачынаюць балець, – кажа артапед.

Змена надвор’я можа агульна ўплываць на самапачуццё. Калі змяншаецца атмасферны ціск, то наш ціск таксама падае. Чалавек становіцца сонны, а яго ціск нізкі.

Асобы, якія ўразлівыя на змену надвор’я могуць скардзіцца на боль галавы, галавакружэнне, а нават стомленасць. Вядома, ніхто не любіць такога пачуцця, не кажучы пра кручэнне ў суставах. Добра ведаць, як з гэтым змагацца.

-Вельмі добрым лекам на такія сітуацыя, як і ў многіх іншых выпадках, з’яўляецца рух. Калі пацыент рухае такім суставам, то там паяўляецца дадатковая сіла, і арганізм у стане вырабіць больш сустаўнай вадкасці. То бок у практыцы ціск падымаецца. Такім чынам рух, расцяжка дома, выхад на трэніроўку дапамагаюць, – раіць Міхал Конік.

Змены надвор’я можа адчуць кожны. Важна, каб не паддацца ляноце. Рух дапаможа перамагчы пачуццё соннасці і стомленасці. Эндарфіны, якія выдзяляюцца падчас руху, палепшаць нашае самаадчуванне.

Змена клімату ўплывае і на псіхіку чалавека. З аднаго боку, цеплавыя хвалі, якія выклікаюць засухі, з другога боку, ураганы, якія прыводзяць да катастроф і паводак. Усё гэта можа выклікаць голад, катастрофы і войны. Змяненне клімату таксама ўплывае на наша самаадчуванне, настрой і паводзіны.

У нашым рэгіёне гэты факт яшчэ не так заўважны, але за нашымі межамі лічыцца яшчэ адным важным наступствам змены клімату на Зямлі. Навуковыя даследаванні ўсё яшчэ працягваюцца, каб вывучыць гэтую тэму як мага больш поўна. Аднак няцяжка заўважыць, што працяглая спякота хутчэй стамляе нас, а ў некаторых выпадках можа прывесці да агрэсіі і нават дэпрэсіі. Заўважана ўзаемасувязь паміж экстрэмальнымі кліматычнымі ўмовамі і павелічэннем выпадкаў псіхічных расстройстваў (людзей, якія пацярпелі ад стыхійных бедстваў, і людзей, якія працуюць над ліквідацыяй іх наступстваў).

ав

слухайце аўдыё


Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце

Рэкордная спёка мяняе эканоміку ў ЕС. Пакутуе не толькі поўдзень Еўропы

26.07.2023 11:47
Спёка ў Еўропе і ва ўсім свеце наносіць велізарныя эканамічныя страты – размова пра трыльёны долараў. Страты ўзнікаюць, сярод іншага: ад неабходнасці закрыцця прадпрыемстваў і зніжэння прадукцыйнасці працы супрацоўнікаў.  На жаль, многія кампаніі недаацэньваюць праблему.