Больш за палову палякаў марнуюць ежу ў сваіх дамах – гаворыцца ў справаздачы Федэрацыі польскіх харчовых банкаў. Ёсць шмат прычын, у тым ліку: занадта шмат пакупак або няправільнае захоўванне ежы. Каб гэтага не адбылося, спецыялісты рэкамендуюць выконваць некалькі правіл.
Ажно 56% палякаў прызнаюцца, што марнуюць ежу. У параўнанні з апошнім даследаваннем, праведзеным у 2019 годзе, гэта скачок на цэлых 33%. Што яшчэ горш: гэта самы высокі вынік у гісторыі даследаванняў «Банкаў харчавання» з 2009 года.
Дырэктар польскіх «Банкаў харчавання» Норбэрт Канажэўскі гаворыць, што прычын выкідвання ежы ёсць шмат:
-Больш за палова апытаных сцвердзіла, што гэта няўважлівае адсочванне тэрміну прыдатнасці. Кожны чацвёрты прызнаў, што гэта неадпаведнае захоўванне прадуктаў ці празмерныя пакупкі, а таксама нясмачныя прадукты з’яўляюцца прычынай таго, што гэтыя прадукты ніхто не з’еў.
Існуюць сталыя групы прадуктаў, які часцей за ўсё трапляюць у хатнія сметніцы: печыва (52%), садавіна (38%), гародніна (36%) і вяндліны (32%). Хоць да марнавання ежы ў гэтым годзе прызналася рэкордная колькасць палякаў, то даследаванне паказала, што палякі выкідваюць ежу і так радзей, чым раней. У параўнанні з папярэднімі даследаваннямі павялічыўся працэнт людзей, якія выкідваюць ежу раз у месяц (23%) або радзей (25%). У той жа час менш людзей заяўляюць, што марнуюць ежу некалькі разоў на тыдзень (6%) і некалькі разоў на месяц (24%).
Прычынай з’яўляецца рост цэн, які змяніў пакупніцкія звычкі палякаў. Больш за палову з іх, напрыклад, скарачаюць спіс пакупак або шукаюць акцый і таннейшых тавараў, тлумачыць суразмоўца Польскага радыё. Рапарт паказвае: самае распаўсюджанае рашэнне – адмовіцца ад выбраных занадта дарагіх прадуктаў (61%). Кожны трэці рэспандэнт пацвердзіў, што гатуе меншыя порцыі (36%) або гатуе стравы з меншай колькасцю інгрэдыентаў (33%). У той жа час ажно 18% прызналіся, што адмовіліся ад выбраных прадуктаў.
Марнаванне ежы – гэта праблема, якая мае велізарныя наступствы для грамадства, навакольнага асяроддзя і эканомікі. Справаздача «Банкаў харчавання» дапамагае лепш зразумець гэтую з’яву і яе прычыны, кажа з Федэрацыі польскіх банкаў харчавання:
– Для нашай арганізацыі ежа – гэта ўсё: гэта бясплатная дапамога, якую мы можам аказаць патрабуючым, гэта прадукты, якія мы захоўваем ад марнатраўства, і гэта галоўны сэнс нашай асветніцкай дзейнасці. Мы хочам, каб кожны меў роўны доступ да яго і ставіўся да яго з аднолькавай павагай.
Кожны год у Польшчы выкідваюць 4,8 мільёна тон прадуктаў харчавання. Прыватныя спажыўцы адказваюць за 60% гэта лічбы. Каб не марнаваць, неабходна памятаць пра простыя звычкі:
-Гэта прынцып чацвёркі: плануй пакупкі, захоўвай прадукты правільна, перапрацоўвай прадукты харчавання, падзяліся прадуктамі, пра якія ведаеш, што сам не з’ясі, – кажа Норбэрт Канажэўскі.
Большасць людзей, якія прызнаюцца, што марнуюць ежу – гэта жанчыны (61% супраць 50% мужчыны). Сярод траціць больш за ўсё дамінуюць асобы з лепшымі заробкамі (вышэй 9000 злотых чыстымі) і з вялікіх гарадоў вышэй 500 000 жыхароў.
Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у Польшчы пражывае каля 1,6 мільёна чалавек на ўзроўні крайняй беднасці, што азначае, што для штомесячнага пражытку яны маюць менш за 692 злотых, або прыкладна 23 злотых у дзень.
Часта такія людзі сутыкаюцца з вельмі складаным выбарам, а паўнавартасная ежа – складаная задача.
ав
слухайце аўдыё