Беларуская Служба

Больш за 15 мільёнаў злотых вылучана на 13 польска-кітайскія навуковыя праекты

23.11.2023 16:00
Навукоўцы правераць на прыкладзе Варшавы і Пекіна, як развіццё гарадоў звязана з павышэннем тэмпературы ў іх раёнах.
Uniwersytet Warszawski
Uniwersytet Warszawski Pixabay

У 3-м міжнародным конкурсе польска-кітайскіх даследчых праектаў SHENG будзе прафінансавана 13 праектаў агульным коштам больш за 15 мільёнаў злотых ($3750 тыс.) – паведамілі ў Нацыянальным цэнтры навукі. Сярод іх, між іншым, праект па выкарыстанні навукі для барацьбы са змяненнем клімату.

Конкурс SHENG арганізаваны сумесна Нацыянальным цэнтры навукі (NCN) і кітайскім агенцтвам National Natural Science Foundation of China (NSFC). Абодва агенцтвы праводзілі паралельную фармальную і сутнасную ацэнку заявак, і толькі тыя праекты, якія атрымалі рэкамендацыі і польскага і кітайскага бакоў, атрымалі фінансаванне.

На фінансаванне адабраны 1 праект з групы навук HS (гуманітарныя, сацыяльныя навукі і мастацтва) і 12 з групы дакладных і тэхнічных навук.

У выніку конкурсу SHENG будзе ажыццяўляцца адзін праект па ахове клімату.

Каманда доктара Пётра Матчак з Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані ў супрацоўніцтве з навукоўцамі Кітайскай акадэміі навук будзе займацца праблемай павышэння тэмпературы ў гарадах.

Навукоўцы правераць на прыкладзе Варшавы і Пекіна, як развіццё гарадоў звязана з павышэннем тэмпературы ў іх раёнах і ці можна і як можна нейтралізаваць або мінімізаваць гарадскія астравы цяпла шляхам адпаведнага развіцця гарадскіх зялёных насаджэнняў і вадаёмаў. Па выніках даследаванняў будуць распрацаваны рэкамендацыі па змякчэнні наступстваў астравоў цяпла ў будучыні ў абодвух даследаваных гарадах.

Даследаванні будуць праводзіцца ў Польшчы і Кітаі, а рэалізацыю кожнага праекта будуць кантраляваць два кіраўнікі: адзін з кітайскага боку, другі з польскага.

Атрыманыя сродкі могуць быць выкарыстаны на правядзенне даследаванняў, аплату працы навуковай групы, стыпендыі для студэнтаў і дактарантаў, набыццё або выраб даследчага абсталявання і іншыя выдаткі неабходныя для рэалізацыі польскай часткі даследчага праекта.

У спіс пераможцаў, якім прадастаўлена фінансаванне, увайшлі:

Універсітэт ім Адама Міцкевіча ў Познані (звыш 1 млн. 209 тыс.), Інстытут фізікі Польскай акадэміі навук (звыш 574 тыс.), два праекты Варшаўскага тэхналагічнага ўніверсітэту (звыш 1 млн. 472 тыс. і амаль 1 млн. 658 тыс.), Ва Уроцлаве Універсітэт навук аб навакольным асяроддзі і жыцці (звыш 1 млн. 670 тыс.), Вармінска-Мазурскі ўніверсітэт у Ольштыне (610 тыс.), Варшаўскі ўніверсітэт (звыш 280 тыс.), Лодзінскі тэхналагічны ўніверсітэт (звыш 876 тыс.), Ваенны тэхналагічны ўніверсітэт Яраслава Дамброўскага (звыш 1 млн. 624 тыс.), Зялёна-Гурскі ўніверсітэт (866 тыс.), Астранамічны цэнтр Польскай акадэміі навук імя Мікалая Каперніка (звыш 1 млн. 283 тыс.), Уроцлаўскі ўніверсітэт навукі і тэхнікі (звыш 1 млн. 840 тыс.) і Ягелонскі ўніверсітэт (амаль 852 тыс.).

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка