Беларуская Служба

«Зараз шмат хто з нас расчараваны, стомлены, напужаны. Гэта таксама наша рэчаіснасць»

19.12.2023 16:28
Не ўсе адчуваюць святочную атмасферу, ці трэба прыхоўваць негатыўныя эмоцыі?
Аўдыё
  • Святочная атмасфера і эмоцыі, з ёй звязаныя.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Pixabay.com/Myshun

Святы – Каляды, Новы год – атаясамліваюцца з радасцю, але гэта таксама час, калі многія адчуваюць не толькі пазітыўныя эмоцыі, але таксама такія пачуцці, якія менш, так скажам, вітаюцца і адабраюцца ў грамадстве – гэта сум, нецярплівасць, зайздрасць, злосць. У гэты час многія, асабліва жанчыны, перагружаныя абавязкамі, і таму яны могуць адчуваць не толькі радасць і прыемнасць ад чакання святаў. А на сітуацыю беларусаў яшчэ ўплывае палітычная абстаноўка на радзіме. Ці трэба старацца гэтыя эмоцыі прыхаваць?

Адказвае псіхатэрапеўт Яўгенія Тачыцкая, якая па палітычных прычынах была прымушаная з'ехаць з Беларусі, цяпер жыве ў Гданьску і пакрысе прывыкае да новага жыцця ў новай краіне.

- Нармальна адчуваць усё, што вы адчуваеце. Няма ніякіх забароненых эмоцый. Калі ёсць месца радасці – няхай будзе радасць, каб ёсць месца смутку – няхай будзе смутак. Сапраўды, гэта быў вельмі цяжкі год. Зараз шмат хто з нас расчараваны, стомлены, напужаны. Гэта таксама наша рэчаіснасць. Калі мы будзем рабіць выгляд, гэта не будзе нікому карысна. А па-другое, калі вы стамляецеся, я магу параіць толькі дэлегаваць абавязкі – мужу, дзецям, яшчэ камусьці.

Ёсць такі тэрмін «дастатковасць». Зараз гэта ўва ўсіх на слыху – дастаткова добрая маці, дастаткова добры прафесіянал і г.д. І свята таксама можа быць дастаткова добрым. Можна выдзеліць для сябе нейкія рамкі, правілы, каб свята было дастаткова добрым.

Слухайце ўсю гутарку ў далучаным гукавым файле

нг