Беларуская Служба

У чалавечым мозгу працуе мноства паралельных шляхоў

21.12.2023 16:58
Гэта можа быць асновай і тлумачэннем здольнасці да абстрактнага мыслення.
Аўдыё
  • У чалавечым мозгу працуе мноства паралельных шляхоў; 145 гадоў таму нарадзіўся польскі вучоны Ян Лукасевіч; Фінансаванне польскай навукі ў 2024 годзе павялічыцца на 22%
Здымак мае ілюстрацыйны характарShutterstock/Peshkova

Чалавечы мозг, верагодна, адзіны, які перадае інфармацыю па некалькіх шляхах адначасова. Гэта можа быць асновай і тлумачэннем здольнасці да абстрактнага мыслення.

«Сігналы ў мозгу бягуць ад крыніцы да мэты, праз мноства сінапсаў (злучэнняў паміж нейронамі) па шляхах, якія праходзяць праз шматлікія цэнтры. Гэта як дарога са шматлікімі прыпынкамі», – тлумачаць навукоўцы з Федэральнага тэхналагічнага універсітэту ў Лазане (Швейцарыя).

У даследаванні, апісаным у часопісе «Nature Communications», швейцарская група, выкарыстоўваючы розныя метады, заснаваныя на магнітным рэзанансе, правярала шляхі інфармацыі ў мозгу чалавека, мышэй і макак, як падчас няспання, так і падчас сну.

Згодна з вынікамі, у іншых мазгах чым чалавечыя, інфармацыя падарожнічала толькі па адным шляху, у той час як у людзей яна бегла па многіх паралельных шляхах. Прычым гэтыя шляхі апынуліся ўнікальнымі для дадзенага чалавека, як і адбіткі пальцаў. Гэтым вучоныя тлумачаць таксама тое, што людзі па-рознаму ўспрымаюць адно і тое ж.

Атрыманыя веды могуць быць выкарыстаны ў рэабілітацыі пры праблемах з памяццю, якія назіраюцца, напр., у людзей у сталым узросце, адзначаюць спецыялісты.

яс


Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка