Беларуская Служба

Кармленне птушак: якіх памылак нельга рабіць

22.12.2023 08:02
Неабходна памятаць, што калі мы пачалі карміць птушак, то трэба рабіць гэта ўсю зіму.
Аўдыё
  • Кармленне птушак якіх памылак нельга рабіць
.
.schauhi/pixabay.com/CC0

Працягваецца сезон кармлення жывёлы. Гэта значыць, што кармушкі ў лясах і кармушкі каля дамоў напоўнены. Аднак рабіць гэта трэба правільна. 

Дзікую жывёлу нельга карміць самастойна, нагадваюць леснікі, хоць, на жаль, выкідванне ў лес рознай папсаванай гародніны – частая з’ява. Падкормкай павінны займацца толькі арандатары ці леснікі, выкарыстоўваючы для гэтага лясныя кармушкі, тлумачыць ляснік з Пулаў Леапольд Леська:

-Арандатары таксама ставяць ледзяшы. Гэта невялікі куб солі. Ён служыць большай разнастайнасці харчоў жывёлы, па-другое, дзякуючы лізанню солі жывёла папаўняе мікраэлементы. Гаворка пра дзікую жывёлу, якая можа быць агрэсіўнай. Не мусіць, але можа быць. Таму я катэгарычна не рэкамендаваў бы карміць дзікую жывёлу самастойна. Я бы засяродзіўся на прыгожых птушках.

Кармленне птушак – частая з’ява. Пра гэтым трэба выконваць пэўныя правілы.
Размесціце кармушку ў бяспечным для птушак месцы, пажадана ціхім, куды не будуць мець доступу каты і іншыя драпежнікі. Кармушка павінна мець нахільны дах, які заходзіць за дно – гэта не дазволіць корму намакаць. Час ад часу яе трэба чысцім ад рэшткаў ежы і птушынага памёту. Дно кармушкі варта заслаць, напрыклад, фальгой – гэта палегчыць чыстку. Вельмі важна падтрымліваць належную гігіену ў нашай кармушцы, каб яна не стала рассаднікам хвароб птушак.

Пра наступнае надзвычай важнае правіла расказвае Ізабэла Гедройць з Упраўлення гарадскіх дарог у Пулавах, якая зазначае, што цяпер найлепшы час, каб пачаць карміць птушак:

-Неабходна памятаць, што калі мы пачалі карміць птушак, то трэба рабіць гэта ўсю зіму. Птушкі прызвычайваюцца да месца, да таго, што там ёсць корм. Калі мы перастаем насыпаць корм, то птушкі адчуваюць сябе разгублена, губляюць арыентацыю і не ўмеюць самастойна знайсці корм. Калі птушкі не маюць корму ад чалавека, то яны ў стане яго знайсці самыя. Але калі яны прызвычайваюцца да кармушак, а потым там не стае корму, то яны не здольныя хутка знайсці натуральныя крыніцы харчавання.

Ежа павінна быць багатая алейнымі культурамі. Для птушак варта вылучыць насенне сланечніка і збожжавыя (проса, авёс, пшаніца), а таксама крупы (вараныя), аўсяныя шматкі, гарбузовыя семечкі, ільняное насенне і г. д. Таксама можна падумаць пра фундук або грэцкія арэхі, разынкі, сушаныя абрыкосы, свежы яблык і сала (несалёнае).

Спецыялісты кажуць, што абавязкова трэба правяраць якасць ежы і яе свежасць. Сапсаваны корм або прагорклае сала нанясуць шкоду птушкам. У садовых цэнтрах часта маюцца гатовыя сумесі, ідэальна складзеныя, якія вельмі падабаюцца птушкам.
Можна паспрабаваць самім прыгатаваць цікавы корм для птушак. Часам досыць напоўніць расплаўленым тлушчам ёмістасць з-пад ёгурта і ўкласці ў яго насенне сланечніка або злакавых. Таксама можам адразу пакласці ў кантэйнер нітку, на якую можна будзе павесіць наш ласунак у кармушку. Гэтай сумессю можна напоўніць цэдру апельсіна, што будзе дадаткова мець дэкаратыўную вартасць. Замест тлушчу можна выкарыстоўваць жэлацін. Таксама можа быць добрай ідэяй пасмараваць рулон туалетнай паперы тлушчам, а затым абкачаць яго ў насенні.

Можна падумаць і пра ваду ў кармушцы – зімой гэта вялікі ласунак для птушак, бо доступ да яе звычайна абмежаваны.

-Людзі часта не ведаюць, што астаткі ежы, якія застаюцца ў кухні, і якія мы выкідваем за акно, могуць пашкодзіць птушкам. Яны ўтрымліваюць шкодныя рэчывы, кансерванты. Акрамя таго хлеб кепска пераварваецца стрававальнай сістэмай птушак. Мы павінны паклапаціцца аб тым, каб корм быў як мага больш натуральным і складаўся з насення і зёрнаў. Я ў сваю кармушку кладу сланечнік, птушкі яго вельмі любяць. Акрамя таго, можна паназіраць за тым, як птушкі яго выдатна лушчаць, – гаворыць Пётр Сафадэр з Люблінскага таварыства арнітолагаў.

Птушкі таксама ахвотна ядуць плады, якія растуць на хмызняках, такіх як рабіна, каліна, барбарыс, баярышнік або шыпшыннік. Варта задумацца аб наяўнасці ў сваім садзе гэтага віду кустоў. Яны не толькі дададуць яму колеру зімой, але і птушкам ад гэтага будзе карысць.

Калі надыходзіць лета, птушкі ўзнагародзяць вас знішчэннем шкоднікаў, напрыклад, насякомых, якія з'яўляюцца іх вялікім ласункам. Акрамя таго, назіранне за птушкамі ля кармушак прыносіць вялікую радасць як самым маленькім, так і пажылым людзям.

ав/Hortorus

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце