Беларуская Служба

У Польшчы 18 тысяч чалавек інфікаваныя вірусам ВІЧ

28.12.2023 16:40
Часцей захворваюць мужчыны — сярод выяўленых выпадкаў на іх прыходзіцца ажно 80 %
.
.Glow Images/East News

У Польшчы 18 тысяч чалавек інфікаваныя вірусам ВІЧ або хворыя на СНІД, гэтая лічба пастаянна павялічваецца. Ажно ў 50% пацыентаў заражэнне выяўляюць запозна.

Паводле справаздачы за 2021 г., часцей захворваюць мужчыны — сярод выяўленых выпадкаў на іх прыходзіцца  ажно 80 %,  адзначае прафесар Юстына Кавальская з Варшаўскага медыцынскага ўніверсітэту.

- Лячэнне зʼяўляецца паспяховым метадам, каб прадухіліць развіццё хваробы СНІД. Гэта таксама паспяховы метад прадухілення пашырэння заражэння сексуальных партнёраў, ці шляхам маці-дзіця. Мы мусілі б чакаць зніжэння колькасці новых заражэнняў. Аднак на працягу апошніх 10 гадоў мы штогод назіраем 7% рост. Сярод новых заражэнняў 80% — гэта мужчыны. Прафілактычных праверак недастаткова. 30-50% адсоткаў заражэнняў ВІЧ выяўляецца позна. У такіх людзей ужо вялікі імуналагічны дэфіцыт, або нават СНІД.

Магдалена Аркенштэйн-Бартчак з Фонду грамадскай адукацыі сказала, што эпідэмічная сітуацыя па ВІЧ пагаршаецца.

- Людзі гадамі не ведаюць, што яны заражаныя. У медыкаў таксама адсутнічае ўсведамленне, што сексуальна  актыўная гетэрасексуальная асоба таксама можа быць заражана ВІЧ. Людзі не правяраюцца. Паводле дадзеных, толькі 10-20% людзей зрабілі тэст на ВІЧ. Гэта вельмі мала. Паводле дадзеных, мінулы год быў рэкордны па колькасці выяўленых новых заражэнняў – 2,5 тысячы.

У Польшчы каля 3 тысяч чалавек, якія лечацца ад ВІЧ, гэта пацыенты з Украіны, паведаміла старшыня Фонду грамадскай адукацыі.

- Адзначым, што эпідэмія ВІЧ-СНІД ва Украіне, і наогул за ўсходняй мяжой, выглядае інакш чым у Польшчы. У нас у асноўным заражаныя мужчыны, толькі 30% – жанчыны. Ва Украіне 47% інфікаваных — гэта жанчыны.

У Польшчы лечацца ад ВІЧ-СНІД таксама ўкраінскія дзеці, – расказала Магдалена Аркенштэйн-Бартчак.

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка