Беларуская Служба

Некаторых гатункаў птушак у гарадах становіцца ўсё менш, іншых наадварот больш

29.12.2023 08:02
Якія прычыны гэтай з'явы?
Аўдыё
  • Некаторых гатункаў птушак у гарадах становіцца ўсё менш, іншых наадварот больш
.
.schauhi/pixabay.com/CC0

Колькасць птушак, якія жывуць у цэнтры Пулаваў, змяншаецца – вынікае з прыроднага кадастру, падрыхтаванага аддзелам зялёных насаджэнняў Упраўлення гарадскіх дарог у Пулавах. Хаця колькасць відаў такая ж, як і некалькі гадоў таму, асобных птушак, асабліва насякомаедных, менш.

Да відаў птушак, колькасць якіх скарачаецца, адносіцца, сярод іншага шпак.

Як патлумачыла кіраўніца аддзела азелянення Пулаўскага ўпраўлення камунальных дарог Ізабэла Гедройць, скарачэнне колькасці птушак звязана з дзвюма прычынамі:

Па-першае, у выніку ўшчыльнення тэрыторый у горадзе становіцца ўсё меншзакінутых і дзікіх месцаў, дзе раней хаваліся птушкі. Другая тэндэнцыя заключаецца ў тым, што для ўласнага камфорту мы імкнемся змагацца з насякомымі – асабліва з камарамі – у летні сезон, але калі мы змагаемся з камарамі, мы выкарыстоўваем хімікаты, якія ўплываюць на ўсіх астатніх насякомых. Абмяжоўваючы іх папуляцыю, мы абмяжоўваем і колькасць насякомаедных птушак.

Пётр Сафадэр з Люблінскага арніталагічнага таварыства і Польскага таварыства аховы птушак прызнае, што колькасць некаторых відаў птушак змяншаецца. Да іх адносіцца, сярод іншага шпак:

Я шмат гадоў назіраю за шпакамі ў парку пры Інстытуце вырошчвання, угнаення і глебазнаўства, і ў апошнія гады колькасць шпакоў, якія гняздуюцца, меншая на 50%. Гэта адпавядае нацыянальнай тэндэнцыі, калі назіраецца змяншэнне колькасці шпакоў. Гэта, верагодна, звязана з дзейнасцю чалавека, але і з інтэнсіфікацыяй сельскай гаспадаркі. Ёсць такія гатункі, як, напрыклад, туркаўка, якая пакідае цэнтра гарадоў і перамяшчаецца на ўскраіны, у вёскі, засяляе сельскагаспадарчыя краявіды.

Ізабэла Гедройць дадае, што наадварот ёсць гатункі, якія паяўляюцца ў гарадах у вялікай колькасці, паколькі людзі стварылі ім умовы. Назіраецца ўсё большая колькасць птушак, якія любяць, ці аддаюць перавагу зарошшым месцам. Гэта, напрыклад, дразды. Гэтая птушка калісці для нашага рэгіёну была рэдкасцю, а цяпер наадварот яе вельмі шмат, паколькі дразды жывуць, напрыклад, пад кустамі.

-Назіраецца вельмі цікавая з’ява, калі вельмі хутка прыбывае некаторых гатункаў, гаворка пра гарады. Гэта працэс, у якім некаторыя гатункі прыстасоўваюцца да гарадскіх умоваў. Рэгулярна мы прыходзім да цікавых вывадаў. Мяне найбольш здзівіла гнездаванне ў гарадах такой птушкі як хадулачнік. Першым выпадкам было гнездаванне на былых прамысловых тэрыторыях, некалькі гадоў таму. Апошнія два гады гэтыя птушкі сышлі з гэтага месца, паколькі адбылося асушэнне. Спадзяюся, яны вернуцца, – гаворыць Пётр Сафадэр.

Самае галоўнае – павялічваць біяразнастайнасць, то бок не абмяжоўвацца ў монакультурах, а ствараць дзікія анклавы, – тлумачыць Ізабэла Гедройць. – Гэта сусветная тэндэнцыя. Я лічу, што варта даць кожнаму раёну магчымасць развівацца так, каб павялічыць біяразнастайнасць.

У сезон размнажэння 2022 году па ўсёй Польшчы вяліся палявыя работы ў рамках 28 польскіх праграм маніторынгу птушак. Шматгадовыя серыі вымярэнняў дазволілі вызначыць тэндэнцыі папуляцый 164 гняздуючых у краіне відаў. Сярод іх тэндэнцыі да росту былі адзначаны для 60 відаў. У 53 відаў было выяўлена значнае зніжэнне папуляцыі. У 44 відаў папуляцыі былі стабільнымі, а ў 7 відаў атрыманыя даныя пакуль не дазваляюць вызначыць тэндэнцыю.

ав

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце