Беларуская Служба

Нігерыя: Каляды сталі нагодай для масавых забойстваў – загінула каля 200 чалавек

30.12.2023 12:27
Гаворыцца нават пра 26 гарадоў, на якія напалі ў мінулыя выхадныя бандыты, загінула каля 200 чалавек. 
.
. lbrownstone/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пакуль у многіх нігерыйскіх вёсках набліжаліся святы, раптам за дамамі пачуліся гукі стрэлаў, а пад будынкі быў падкладзены агонь. Гаворыцца нават пра 26 гарадоў, на якія напалі ў мінулыя выхадныя бандыты, загінула каля 200 чал. Баланс аднак усё яшчэ можа павялічвацца. «Для нас гэтыя святы сапраўды былі крывавыя«, – сказаў губернатар штата Плато, дзе адбываліся масавыя забойствы.

Чыноўнік падкрэсліў, што атакі былі добра скаардынаваны, у іх выкарыстоўвалася цяжкае ўзбраенне. Атакаваныя вёскі былі цалкам знішчаны. Гэта быў бессэнсоўны і несправакаваны гвалт, сказаў губернатар. Ацалелыя жыхары аднаго з гарадоў скардзіліся на павольнасць дзеянняў службаў. Хоць напад адбыўся напярэдадні Калядаў а 18-й гадзіне, дапамога прыбыла толькі раніцай на наступны дзень. У серыі нападаў падазраюць мусульманскіх пастухоў Фулані, якія змагаюцца шмат гадоў супраць хрысціянскага насельніцтва на рэлігійным і эканамічным фоне.

Як адзначаюць спецыялісты, ёсць некалькі фактараў. Людзі звяртаюцца да традыцыйных метадаў існавання, г. зн. земляробства і жывёлагадоўлі. Для гэтага ім патрэбныя новыя тэрыторыі. У той жа час поўнач перажывае змены клімату, таму пастухі пераходзяць на поўдзень.

«Нігерыйцы амаль страцілі надзею на тое, што ўрад сапраўды можа пра іх клапаціцца», – напісаў у спецыяльнай заяве біскуп Паўночнай Нігерыі Сакота Мэцью Хасан Куках. Ён адзначыў, пакуль нацыя перажывае смяротныя падзелы, дзяржаву паглынае рак карупцыі. Іерарх заклікаў новага прэзідэнта краіны прыняць рашучыя меры, падкрэсліўшы, што неабходна «пакласці канец інструменталізацыі этнічнай і рэгіянальнай ідэнтычнасці».

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры