Штогод Польская смогавая трывога рыхтуе рэйтынг найбольш забруджаных гарадоў. Новая Руда заняла першая месца ў кожнай з трох катэгорый.
Гэта: самая высокая канцэнтрацыя цвёрдых часціц PM10, самыя высокія канцэнтрацыі канцэрагенных бензаальфапірэну, колькасць «смогавых» дзён. Дадзеныя паходзяць з вымяральных станцый Галоўнай інспекцыі аховы навакольнага асяроддзя.
Прэс-сакратар Польскай смогавай трывогі Пётр Сяргей звяртае ўвагу, што ў мінулым годзе Новая Руда таксама заняла першае месца ў рэйтынгу. Чаму?
-Гэта невялікая мясцовасць. Яна ляжыць у даліне. Там дастаткова шмат старых будынкаў, камяніцаў, у якіх стаяць старыя вугальныя катлы. Там ёсць цяжкасці з цыркуляцыяй паветра і абменам старых катлоў на новыя. У Новай Рудзе адбываюцца змены, але яны яшчэ празмерна павольныя, каб гэтым паветрам можна было дыхаць. Калі паглядзець нашую статыстыку, то ў 2014 годзе ў Новай Рудзе ажно на працягу 140 дзён паветра было не прыдатным для дыхання. Цяпер такіх дзён каля 90. Ёсць паляпшэнне, але празмерна вольнае.
Калі параўноўваць іншыя гарады ў рэйтынгу, то розніца не вельмі вялікая. У гарадах, якія ўзначальваюць рэйтынг, нормы канцэрагенных субстанцый перавышаныя ў 600, а нават 900 разоў. Гэта велізарная лічба, дадае Пётр Сяргей.
Спецыяліст звяртае ўвагу на вельмі важную рэч, пра якую неабходна памятаць. Рэйтынг ахоплівае мясцовасці, у якіх вядзецца маніторынг якасці паветра. У Польшча 2200 гмін, а вымяральных станцыі – 330.
-Некаторыя мясцовасці маюць па некалькі станцый. Кракаў – мае сем, Варшава – дзевяць. Вымярэнні вядуцца ў каля 200 мясцовасцях. І мы кажам пра іх. Каб было зразумела: тое, што Новая Руда знаходзіцца на першым месцы не павінна азначаць, што нейкая суседняя мясцовасць не мае горшай якасці паветра. Мы проста пра гэта не ведаем, – кажа Пётр Сяргей.
Падкарпацкае, Малапольскае і Сілезскае ваяводствы гадамі лідзіруюць у рэйтынгу найбольшай канцэнтрацыя цвёрдых часціц і бензаальфапірэну ў паветры. Гэта аднак не азначае, што на поўначы Польшчы сітуацыя значна лепшая. У рэйтынгу Польскай смогавай трывогі паявіўся Новы Горад Любаўскі, Варміньска-Мазурскае ваяводства. У мясцовасці пастаўлена новая вымяральная станцыя. Па выніках працу на працягу году Новы Горад Любаўскі трапіў у першую дзясятку.
-Гэта можа азначаць, што калі гэтая станцыя была б перанесеная ў іншую мясцовасць рэгіёну, які лічыцца ўмоўна чыстым, то яна таксама магла б трапіць у дзясятку найгоршых. Мы кажам, што ў Польшчы, здаецца, няма мясцовасцяў з чыстым паветрам, ёсць толькі незамераныя, – адзначае Пётр Сяргей.
Польская смогавая трывога гадамі асаблівую ўвагу звяртае на неабходнасць замены старых катлоў. У іх акрамя вугалю часта спальваюць смецце. Такі кацёл у стане выкідваць 50-60 кілаграм дыму ў паветра.
-Калі мы кажам пра дым, то ён у стане папсаваць паветра ў радыусе некалькіх сотняў метраў вакол сябе. У Польшчы надалей 3 мільёны такіх катлоў. І яны знішчаюць нашае паветра кожную зіму. Вядома, што 78% смогу, то бок часціц PM2,5, паходзіць з нашых дамоў. Калі гаворка пра малыя гарады, то я стаўлю тэзу, што гэта 100% смогу паходзіць з нашых уласных дамоў.
На жаль, Польшча таксама лідзіруе сярод еўрапейскіх краін, калі гаворка ідзе пра якасць паветра. Краіна займае заўсёды месца ў першай тройцы. Калі ўзяць пад увагу канцэрагенны бензаальфапірэн, то краіна стала займае першае месца. У выпадку цвёрдых часціц часамі Польшчу апераджае Румынія ці Баўгарыя, залежыць ад зімы.
Пётр Сяргей кажа, што сітуацыя павольна, але мяняецца ў лепшы бок:
-Трэба сказаць, што якасць паветра павольна паляпшаецца, гэта бачна ў нашых рэйтынгах. Я прыводзіў прыклад Новай Руды, але гэта бачна і ў іншых мясцовасцях. Паказнікі на некалькі дзясяткаў працэнтаў меншыя. Найбольш пазітыўныя змены адбываюцца там, дзе замена вугальных катлоў ідзе хуткім тэмпам, напрыклад, у Кракаве ці Рыбніку. Тут канцэнтрацыя цвёрдых часціц зменшылася на 40%. Гэта каласальны вынік.
Кракаў апошнія гада з’яўляецца зонай без дыму. Пётр Сяргей кажа, што галоўная ўзнагарода для жыхароў Кракава – лепшае здароўе, пра паляпшэнне якога сведчаць медычныя дадзеныя.
ав