У горадзе Улацлавак з Віслы вылавілі сярэднявечны меч.
Такія знаходкі здараюцца раз у жыцці, – кажа Славамір Мулярскі, які ўласна на мінулым тыдні і дастаў меч з Віслы. Гістарычная знаходка была выстаўлена для публікі ў сядзібе Ваяводскага кансерватара помнікаў у Торуні. Славамір Мулярскі распавёў пра абставіны сваёй знаходкі:
- Нашая прадпрыемства выконвае працы, каб паглыбіць партовы басейн. Мы працуем з экскаватарам і выкарыстоўваем баржу, якая называецца шаланда. Гэта судна для вывазу пяску, у якім адчыняецца дно. Калі мы плылі на месца, дзе выкідаем пясок, у вадзе заўважылі фрагмент мяча. Мы паведамілі аб гэтым кансерватару помнікаў. Знаходка выклікала эйфарыю. Гэта ўнікальная сітуацыя, такое здараецца раз у жыцці. Меч забралі на кансервацыю ў Торунь, але мы хочам, каб ён вярнуўся ва Улацлавак.
- Бачна, што меч моцна паржавеў. Кансерватараў чакае скрупулёзная праца. Яны будуць асцярожна здымаць слаі і ўсё дакладна апісваць. Работы, як мінімум, на два месяцы, а потым неабходна апрацаваць меч, каб карозія не вярталася. На ўсё патрэбны час, – сказаў д-р Рышард Казмерчак з Інстытута археалогіі Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні.
Меч паходзіць з перыяду сярэднявечча і, магчыма, належаў вікінгу. Зброя старэйшая, чым першая польская дзяржава Мешка I. Верагодна, паходзіць з самай знакамітай майстэрні таго часу, якая падпісвала свае вырабы словам «Ulfberht». Чалавека, які знайшоў меч, чакае прэмія. Да гэтага часу ў Польшчы знайшлі 13 такіх мячоў.
яс