Беларуская Служба

«Не марнуй упакоўку» – гэта новы элемент кампаніі мэрыі Варшавы «Я думаю – я не марную»

26.01.2024 13:28
Спецыялісты не толькі размаўляюць з пакупнікамі, але і прапануюць ім іншую ўпакоўку: экалагічныя пакеты і мяшочкі.
Аўдыё
  • «Не марнуй упакоўку» – гэта новы элемент кампаніі мэрыі Варшавы «Я думаю – я не марную»
.
.pixabay.com/Hans/CC0

- Мы хочам зменшыць колькасць выкарыстаных поліэтыленавых пакетаў і іншай упакоўкі, якія шкодзяць навакольнаму асяроддзю, – сказала Караліна Здрадоўска, дырэктарка прадпрымальніцтва і сацыяльнага дыялогу варшаўскай мэрыі. -У рамках акцыі мы прысутнічаем на трох рынках. Гэта пілотная праграма, таму мы пакуль пачынаем з абмежаванай колькасці месцаў. У рамках акцыі ў першую чаргу мы хочам размаўляць з кліентамі рынкаў аб тым, як пры дапамозе штодзённых звычак можна абмежаваць колькасць поліэтыленавых пакетаў.

Спецыялісты не толькі размаўляюць з пакупнікамі, але і прапануюць ім іншую ўпакоўку: экалагічныя пакеты і мяшочкі.

-Іх пашылі варшаўскія Цэнтры сацыяльнай дапамогі, Цэнтры падтрымкі старэйшых людзей, школы, Цэнтры лакальнай актыўнасці. Гэтыя месцы падтрымалі нашую акцыі і такія пакеты і мяшочкі пашылі. Мы іх шылі, вядома, са старых фіранак, штораў. З усяго, што нам удалося знайсці для гэтых мэтаў.

Арганізатары акцыі таксама размаўляюць з прадаўцамі на рынках (на вуліцы Валоскай, Рэмбелінскай, Егіпецкай). Там ужо пастаўленыя шафы з экалагічнымі торбамі і мяшочкамі, куды жыхары таксама могуць прынесці сваю шматразовую ўпакоўку.

Пілотная праграма «Я не марную ўпакоўку» разлічана на тры месяцы.

Тым часам урад Польшчы змагаецца з колькасцю аднаразовых упаковак, уводзячы дадатковую аплату. Даходы ад утылізацыйнага збору на поліэтыленавыя пакеты летась склалі прыкладна 173 мільёны злотых. Пра гэта ў інтэрв'ю Польскаму радыё паведаміла намесніца міністра клімату і навакольнага асяроддзя Аніта Савіньска.

Пакуль міністэрства не працуе над павышэннем збору. Уладальнікі крамаў дадаюць па 20 грошаў на кожны поліэтыленавы пакет.

Намеснік міністра клімату і навакольнага асяроддзя Анна Савіньска адзначыла, што даходы ад утылізацыйнага збору ў апошнія гады былі на аналагічным узроўні. У 2022 годзе яны склалі 174,5 млн злотых, а годам раней – 172,5 млн злотых. «Але з пункту гледжання інфляцыі можна сказаць, што яны зніжаюцца», – адзначыла яна:

-Гэта аплата, якая дзейнічае. З году ў год усё менш поліэтыленавых пакетаў выкарыстоўваецца. Гэта фінансавы фактар, на маю думку, вельмі эфектыўны. Ён заахвочвае спажыўцоў думаць, мець выбар. Можам купіць, а можам не, але мы можам прымаць свядомыя рашэнні.

Намеснік кіраўніка ведамства паведаміла, што пакуль у міністэрстве не думаюць аб павышэнні платы за поліэтыленавыя пакеты:

-Такая праца не вядзецца. Аднак нагадаю, што з 1 студзеня пачалі дзейнічаць новыя правілы. Паявілася аплата за аднаразовыя кубкі і аднаразовыя ўпакоўкі для ежы.

Плата за аднаразовую пластыкавую тару і кубкі, у якія расфасоўваюць харчовыя прадукты і напіткі, спаганяецца ў гандлі і месцах грамадскага харчавання. За аднаразовыя кубкі трэба заплаціць на 20 грошаў даражэй, за кантэйнеры – на 25.

Новыя правілы адаптуюць польскае заканадаўства да дырэктывы ЕС. Рашэнне закліканае заахвоціць спажыўцоў выкарыстоўваць шматразовую ўпакоўку.

ав

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце

Паслугі анлайн адказваюць за 3% выкідаў СО2

19.01.2024 06:23
Лічбавая экалогія – што гэта такое? Як нашае карыстанне інтэрнэтам уплывае на змены клімату?