Беларуская Служба

Канферэнцыя эпіскапату Польшчы: Экстраная кантрацэпцыя з’яўляецца амаральнай і шкоднай

04.02.2024 12:00
Экспертная група па біяэтыцы апублікавала пазіцыю, у якой выказвае сур'ёзныя заўвагі адносна продажу г.зв. экстранай кантрацэпцыі 
Ілюстрацыйны здымак фота: Pixabay/Anqa

У сувязі з заявай урада аб продажу г.зв. экстранай кантрацэпцыі для жанчын ва ўзросце ад 15 гадоў без рэцэпту (і малодшым па рэцэпце), экспертная група Канферэнцыі эпіскапату Польшчы па біяэтыцы апублікавала пазіцыю, у якой выказвае сур'ёзныя заўвагі адносна такога кроку. Яны тычацца як выключна медыцынскіх, так і этычных пытанняў.

Прэс-сакратар Канферэнцыі епіскапату Польшчы ксёндз Лешэк Гэнсяк падкрэсліў, што экспертная група перасцерагае, што экстраная кантрацэпцыя з’яўляецца амаральнай і шкоднай:

-Экспертная група перасцерагае, што ўжыванне такіх таблетак з этычнага пункту гледжання з’яўляецца немаральным, паколькі ўтрымлівае згоду на знішчэнне жыцця канкрэтнага чалавека. Асаблівую заклапочанасць і нязгоду ў групы выклікае даступнасць прэпарату для непаўнагадовых, гарманальная сістэма якіх яшчэ не цалкам сфармавалася. Група таксама падкрэслівае патэнцыйную шкоднасць прэпарату для здароўя жанчын.

У падрыхтаваным дакуменце разглядаецца дзеянне двух лекаў. Эксперты Канферэнцыі епіскапату Польшчы падкрэсліваюць, што з этычнага пункту гледжання прыём такой кантрацэпцыі – гэта аборт, бо вядзе да наўмыснага забойства ўжо існуючага чалавечага арганізму.

У Палажэнні сцвярджаецца, што ўжыванне таблетак на наступны дзень спрыяе стаўленню да цяжарнасці як да праблемы, з якой неабходна змагацца ўсімі сродкамі, у тым ліку і абортамі. З дакументам можна азнаёміцца на сайце episkopat.pl.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры

Міністр аховы здароўя: Сексуальнае выхаванне будзе часткай медыцынскага выхавання ў школах

31.01.2024 15:39
Сексуальная адукацыя будзе часткай медыцынскага выхавання ў школах, абвясціла кіраўніца Міністэрства аховы здароўя Ізабэла Лешчына (Izabela Leszczyna). Яна патлумачыла, што ў рамках прадмета навучэнцы атрымаюць, сярод іншага, веды пра сексуальнае і рэпрадуктыўнае здароўе, каб пазбегнуць непажаданай цяжарнасці ў Польшчы.