Яго мэта – прыцягнуць увагу да неабходнасці клопату аб цвярозасці, каштоўнасці ўстрымання ад спажывання алкаголю і малітвы аб цвярозасці.
Старшыня групы апостальства цвярозасці і залежных асоб у Канферэнцыі Епіскапату Польшчы біскуп Тадэвуш Бранакоўскі падкрэслівае, што клопат аб цвярозасці павінен быць сумесным абавязкам сям’і, Касцёла і мясцовага самакіравання:
-У першую чаргу я маю на ўвазе ліквідацыю рэкламы алкаголю, якая асаблівым чынам нішчыць маладыя пакаленні. Таксама адпаведную колькасць пунктаў продажу алкаголю. Сусветная арганізацыі аховы здароўя падказвае, што павінен быць адзін пункт на тысячу-паўтары тысячы жыхароў. У Польшчы адзін пункт продажу алкаголю прыпадае на 275 жыхароў. Гэта ў чатыры разы больш, чым рэкамендуе СААЗ.
Член групы апостальства цвярозасці і залежных асоб у Канферэнцыі Епіскапату Польшчы, біёлаг, педагог і аўтар прафілактычных праграм, прафесар Кшыштаф Вайцешак папярэджвае, што кожная доза алкаголю нясе небяспеку для здароўя. Ён мае ўплыў на развіццё рака:
- Прычына ад 6 да 11% анкалагічных захворванняў – алкаголь. Дадаткова, калі гэта спалучаецца з цыгарэтамі, то атрымліваецца 80%. Гэта рак галавы: стрававода, гартані, рак тлустай кішкі ў выніку піцця піва, рак грудзей. Гэта сапраўды сур’ёзная справа. Дадаткова гэта цукровы дыябет, дэпрэсія, хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы.
У межах Тыдня малітваў за цвярозасць нацыі група апостальства цвярозасці і залежных асоб падрыхтавала Даведнік апостальства цвярозасці. Ён даступны ў парафіях і ў інтэрнэт-версіі на episkopat.pl. Ён змяшчае, між іншым, прапановы гамілій, навуковыя дадзеныя і прапановы эксперцкай групы на тэму цвярозасці.
ав