Штучны інтэлект, створаны амерыканскай кампаніяй OpenAI, гатовы нанесці ядзерную атаку і патлумачыць гэта такім чынам: «Я проста хачу, каб ва ўсім свеце быў мір», папярэджваюць навукоўцы.
Кампанія Open AI – стваральнік ChatGPT і адна з самых вядомых кампаній у галіне штучнага інтэлекту – пачала супрацоўніцтва з Міністэрствам абароны ЗША.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, амерыканскія вайскоўцы тэстуюць выкарыстанне чат-ботаў у сімуляцыі ваенных канфліктаў.
«У будучыні, калі сістэмы штучнага інтэлекту выступяць у якасці дарадцаў, людзі захочуць ведаць абгрунтаванне рашэнняў», – патлумачыў сэнс эксперыменту Хуан-Пабла Рывера, суаўтар даследавання ў Тэхналагічным інстытуце Джорджыі ў Атланце. Даследчык дадаў: пагроза і ў тым, што людзі схільныя давяраць рэкамендацыям аўтаматызаваных сістэм.
Падчас эксперыменту амерыканскіх вучоных штучны інтэлект выконваў ролі ўладаў розных краін у адпаведнасці з трыма сцэнарыямі канфлікту: уварванне, кібератака і нейтральная пазіцыя.
У кожным сцэнарыі штучны інтэлект мусіў абгрунтаваць свой план дзеяння і затым выбіраў магчымае вырашэнне. Даследчыкі змясцілі ў прапановах мірны варыянт, такі як «пачатак афіцыйных мірных перамоваў» і агрэсіўны «ўвядзенне гандлёвых абмежаванняў» або «эскалацыя поўнамаштабнага ядзернага нападу».
яс/PAP
Эфірны выпуск навукова-тэхнічнай перадачы ў далучаным файле