Шматгадзіннае карыстанне электроннымі дэвайсамі можа прывесці да шматлікіх праблем са здароўем, як фізічным, так і псіхічным, папярэджваюць эксперты. Як сказаў неўролаг Конрад Рэйдак, небяспечнае ўздзеянне сіняга святла, а таксама інфармацыі, якая пастаянна атачае чалавека.
- У людзей, якія шмат гадзін праводзіць перад маніторам, мы назіраем шматлікія праблемы – часта гэта парушэнні сну, рассеянасць, стомленасць. Гэта таксама ўплывае на паводзіны, якія нам даводзіцца падрабязна дыягнаставаць і карэктаваць.
Эксперты рэкамендуюць адмовіцца ад выкарыстання электронных прылад як мінімум за гадзіну да сну.
Дзецям да трох гадоў увогуле нельга карыстацца электроннымі прыладамі, а ва ўзросце 3-5 гадоў можна праводзіць перад экранам максімум гадзіну ў суткі.
яс/IAR