Беларуская Служба

Польскі моладзевы актывіст: Агульнае жаданне дапамагчы Украіне, дапамагло палякам асэнсаваць сваю еднасць

24.02.2024 08:42
Як тыя падзеі паўплывалі на светапогляд польскіх маладзёнаў, якія таксама, як іх бацькі, дзяды і старэйшыя браты і сёстры заангажаваліся ў разнастайныя формы падтрымкі Украіны.
Аўдыё
  • Беларуская служба запытала актывіста, якому праз месяц споўніцца 18 гадоў, Станіслава Ашмяньскага, як ён памятае 24 лютага 2022 года
- ,  2022 .
Польска-украіская мяжа, Вясна 2022 г. Shutterstock.jpg

У другую гадавіну пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну Беларуская служба Польскага радыё папануе пачуць голас маладога пакалення палякаў.

Як тыя падзеі паўплывалі на светапогляд польскіх маладзёнаў, якія таксама, як іх бацькі, дзяды і старэйшыя браты і сёстры заангажаваліся ў разнастайныя формы падтрымкі Украіны. Беларуская служба запытала актывіста, якому праз месяц споўніцца 18 гадоў, Станіслава Ашмяньскага, як ён памятае 24 лютага 2022 года:

– Памятаю, што гэта быў не толькі мой рэфлекс – дапамагаць, як можаш. Гэта быў рух усяго грамадства, і я магу прывесці прыклад сваіх бацькоў, дзядоў, сястры. Кожны хацеў неяк уключыцца ў дапамогу. Усе хацелі неяк дапамагчы Украіне. Нехта нам некалі дапамагаў, таму і цяпер нам трэба дапамагаць Украіне. І тады, сапраўды, у гэты працэс уключыліся даслоўна ўсе.

Памятаю, што ўжо ў першы тыдзень у маёй скаўцкай камандзе, бо я таксама скаўт, мы вырашылі арганізаваць вялікі збор плюшавых цацак для дзяцей з Украіны, і за тыдзень атрымалася сабраць каля 50-60 ляляк у маёй былой пачатковай школе. Гэта быў першы інстынкт, жаданне дапамагчы, давайце зробім што-небудзь для Украіны, давайце дапаможам, чым можам, і няхай усе ўключаюцца.

Табе тады было 15 гадоў, дзейнічалі ў сваім моладзевым, ці нават дзіцячым калектыве, адсюль і такі кранальны жэст дапамогі. Як ты яшчэ далучаўся да падтрымкі Украіны?

-Збор ахвяраванняў і дапамогі для Украіны. Я быў сувязным паміж тымі, хто парабуе дапамогу і тымі, хто можа яе аказаць. Гэта таксама быў неверагодны досвед. Я кожны дзень хадзіў ва Украінскі дом у Варшаве, і праводзіў 3-4 гадзіны на гарачай лініі.

Шмат маіх сяброў таксама дзейнічалі, таму дазвольце прывесці вам іншы прыклад. Мой сябар Матэвуш вельмі доўга быў валанцёрам на Заходнім вакзале ў Варшаве, мая мама таксама валанцёрыла 2-3 месяцы на Усходнім вакзале, так што ўсе сапраўды неяк прыядаліся да дапамогі.

Дадам, што не столькі моладзь, бо ў нас пакуль нічога няма апроч энергіі ды імпэту, колькі нашы бацькі, бо многія палякі прынялі ўкраінцаў у сваіх дамах. Было таксама прыемна, што, нягледзячы на вельмі падзеленае грамадства, тады мы былі сапраўдным калектывам, тады мы сапраўды былі адзіныя. Наша адзінства ў жаданні дапамагчы таксама моцна падтрымлівала Украіну і дадавала ёй веры ў перамогу, веры ў тое, што яна не прайграе, што Кіеў не ўпадзе.

Што ты памятаеш на ўзроўні эмоцый з падзеяў двухгадовай даўніны. Што пакінула на табе моцны след дагэтуль?

-Памятаю, што мяне вельмі ўзрушыла і падштурхнула працаваць, менавіта тое, што я рабіў. Гэта былі гісторыі з лініі фронту, напрыклад, пра салдата, на жаль, не памятаю яго імя і прозвішча, які ўзарваў мост і падарваў сябе, каб проста спыніць расійскую калону, якая наступала на адзін з украінскіх гарадоў. Гэта было нешта па-за межамі разумення. Мы ведалі, што адбываецца, і мы ведалі, што таксама павінны дзейнічаць, хоць неяк.

Цяпер я ўспомніў, што таксама валанцёрыў на Заходнім вакзале, раздаваў ваду, ежу. Від змучаных украінак з дзецьмі мяне моцна крануў і мне было балюча, што гэтыя дзеці і дарослыя, маладыя маці, вымушаны з'ехаць у нікуды з дзецьмі, пакінуўшы сваіх мужоў. А яны з малечамі без падтрымкі ў чужой краіне і не ведаюць, што будзе далей. Г

эта адна справа, а другая справа гэтыя рэпартажы нашых польскіх тэлеканалаў, якія мяне вельмі краналі. Напрыклад, кадры з Пярэмышля, з мяжы, дзеці, якія плачуць, маці, якія плачуць, салдаты абдымаюць маленькіх дзяцей з Украіны. У мяне на вачах былі слёзы, думаю, не толькі ў мяне, але ва ўсіх палякаў. Безумоўна, гэта вялікая трагедыя, і мне вельмі шкада Украіну, я жадаю ёй перамогі і ведаю, што яна справіцца з расійскім агрэсарам.

Упэўным сэнсе, я думаю, што гэта вайна, дапамагла нашаму грамадству паказаць, што мы таксама можам супрацоўнічаць адзін з адным і мы таксама можам быць добрымі адзін да аднаго. Таму што мы, як палякі, ад прыроды закрытыя, мы неахвотна адкрываемся, але тое пра што я вам расказваю, дапамагло і нам. Высветлілася, што мы разам можам дапамагчы, можам падтрымаць народ, які трапілі ў бяду (...).

А працяг размовы, у тым ліку, думкі польскага маладзёна пра цяперашні стан польска-украінскіх адносінаў, слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж