Беларуская Служба

Наведвальнікі Цэнтра навукі «Капернік» атрымаюць магчымасць кіраваць сабакам-робатам (ФОТА)

21.03.2024 14:33
Акрамя ўсяго іншага, сабаку-робата тэставалі ў NASA на здольнасць спраўляцца на паверхні Марса, а таксама пры даследаванні пячор.
Аўдыё
  • Наведвальнікі Цэнтра навукі «Капернік» атрымаюць магчымасць кіраваць сабакам-робатам (ФОТА)
    -
У Цэнтры навукі прэзентавалі сабаку-робата СпотаPAP/Rafał Guz

Дырэктр цэнтра Роберт Фірмхофер кажа, што Спот – гэта машына з неверагоднымі прымяненнямі:

-Невыпадкова Спот стаіць на мяжы сферы, якая дае магчымасць увайсці ва ўзаемадзеянне з вельмі прасунутай штучнай інтэлігенцыяй і робататэхнікай, а таксама сферы, у якой мы паказваем будучыню медыцыны і біятэхналогію будучыні. На самым пачатку навукоўцы дадалі Споту новыя здольнасці, дзякуючыя якім ён мог зайсці ў вялікі намёт перад шпіталем, дзе адпываўся ўступны прыём людзей, якія падазравалі ў сябе каранавірус.

Дзякуючы гэтаму медыкі не падвяргаліся кантакту з вірусам COVID-19.

Як падкрэсліла Барбара Маліноўска-Пагорылес з Цэнтра навукі «Капернік», цяпер наведвальнікі змогуць самі кіраваць сабакам-робатам дзякуючы новаму праграмнаму забеспячэнню:

-Мы пабудавалі гэтак званую паласу перашкод, дзе ёсць сходы, нахіл, балансір. Гэта вельмі прасунутая машына, якая перасоўваецца неверагодна падобна да жывёлы. Яна можа мець дадаткова прымацаваныя датчыкі, выконваць розныя функцыі. Дзякуючы гэтаму яго можна высылаць у небяспечныя ці недаступныя чалавеку месцы.

Спот абсталяваны камерамі, якія здымаюць у дыяпазоне 360 градусаў, дзякуючы датчыкам робат пазбягае перашкод, але кожную гадзіну павінен адпачываць у будцы, гэта значыць ляжаць на зараднай прыладзе.


Сабака-робат Спот Сабака-робат Спот

ав

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

«Сабакі» і «пеўні» на службе арміі Ізраілю

12.03.2024 11:48
Ізраільскія вайскоўцы выкарыстоўваюць у падземных тунэлях у Сектары Газа «напаўаўтаномных рухомых робатаў у форме сабакі».