T Coronae Borealis – менавіта так называецца зорка, якая будзе свяціць на працягу некалькіх тыдняў. Нас чакае надзвычай цікавая астранамічная з'ява з удзелам дзвюх зорак.
Новая зорка зусім іншая чым супер новая. Калі ўспышку супер новай нам пашанцуе ўбачыць за цэлае нашае жыццё, то гэта будзе вялікае шчасце. Зʼяўленне новай зоркі, сведкамі чаго мы станем неўзабаве, звязанае з зусім іншай падзеяй, не менш цікавай і ўнікальнай, таму варта глядзець у неба, кажа Оскар Карчэўскі з Польскага касмічнага агенцтва.
- Гэта абʼекты, якія мы можам бачыць даволі кароткі час – лічаныя дні, часам тыдні. Дапамогай будуць астранамічныя прылады. Гэтыя касмічныя абʼекты немагчыма бачыць пастаянна – яны зʼяўляюцца ў пэўны момант нашай гісторыі і знікаюць. Дакладна ў гэтым выпадку, калі дзве зоркі круцяцца адна каля адной, успышка адбываецца раз у 80 гадоў. Таму варта гладзець у неба.
У дадзеным выпадку размова ідзе пра дзве незалежныя зоркі, касмічная сувязь якіх выклікае ўспышку адной з іх, тлумачыць Ежы Рафальскі з Планетарыя ў Торуні.
- Адна аграмадная, на многа большая за Сонца, а другая – белы карлік – на многа меншая чым Сонца. Белы карлік кружыць вакол гіганта. У карліка вялізарная гравітацыя і ён сцягвае матэрыю з чырвонага гіганта. У белага карліка скончылася паліва – гэта старая, згарэлая зорка, але яна бярэ энергію ад суседа і калі збіраецца шмат вадароду, адбываецца ўспышка – зноў тэрмаядзерныя рэакцыі, зноў зорка хоча свяціць. Аднак паліва хутка скончыцца і праз тыдзень-два зорка знікае.
Ежы Рафальскі падказвае дзе ў небе шукаць успышку зоркі T Coronae Borealis.
- Найперш нам патрэбныя карты сузорʼя. Трэба вызначыць, дзе шукаць Карону поўначы, праблем з гэтым не будзе, гэта вельмі яркае сузорʼе. Потым дакладна вызначаем з дапамогаю карты, дзе знаходзіцца зорка T Coronae Borealis і кожны вечар, як надворʼе дазваляе, глядзім у неба. Гэта вельмі цікавая зʼява. Убачыць новую зорку гэта рэдкасць.
Успышка зоркі T Coronae Borealis будзе бачнай у перыяд ад сакавіка да верасня гэтага года. Дакладна не вядома, калі гэта адбудзецца, але зорку можна назіраць і без тэлескопа.
яс/Пшэмыслаў Ліс