«Бяспека лячэння хранічнага болю ў жанчын» была галоўнай тэмай дэбатаў, арганізаваных у Сейме ў супрацоўніцтве з Парламенцкай групай жаночага здароўя.
Намеснік міністра аховы здароўя Мацей Мілкоўскі заявіў, што істотныя змены трэба ўнесці ў фінансаванне выдаткаў на лячэнне болю, не толькі выкліканага анкалагічнымі захворваннямі.
- Існуюць і іншыя віды хвароб, звязаныя з хранічным болем, лячэнне якіх патрабуе фінансавання, напрыклад, мігрень. Неабходна пашыраць вакцынацыю ад апяразальнага лішаю, таму, што гэтая хвароба выклікае страшэнны боль. І дзяржава фінансуе прышчэпкі.
Хранічны боль у жанчын вельмі часта ўключае ў сябе ўралагівчна-гінекалагічныя захворванні, адзначае гінеколаг прафесар Эва Барч.
- Гэта, напрыклад, эндамэтрыёз, пра які апошнім часам у нас шмат гавораць. Таксама боль звязаны з запаленнем у вобласці мачавога пузыра і палавых ворганаў. У тым ліку таксама пацыенткі, якія пакутуюць ад розных відаў неўралгіі. Неўралгіі часта звязаныя з цяжкімі родамі. Гэты боль мозна пагаршае якасць жыцця нашых пацыентак.
Спецыялісты падкрэсліваюць, што боль нельга ігнараваць - трэба і можна яго эектыўна лячыць. Доступ да спецыялізаваных клінік супрацьдзеяння болю, якія прапануюць розныя метады тэрапіі, таксама важны, таму што медыкаментозная тэрапія не заўсёды дае чаканыя вынікі.
яс/IAR