Беларуская Служба

У Кракаве пачалася лазерная кансервацыя найслаўнейшай касцельнай вежы

26.04.2024 18:01
Адзін з сімвалаў Кракава  (Wieża Mariacka) праходзіць складаны працэс рэканструкцыі.
Аўдыё
  • Навука і тэхніка: Жанчыны пакутуюць ад болю значна часцей, чым мужчыны; У Кракаве пачалася лазерная кансервацыя найслаўнейшай касцельнай вежы; Прышчэпкі дарослых.
      .
На Марыяцкай вежы пачаліся работы па кансервацыі.крыніца: cowkrakowie.pl

На Марыяцкай вежы пачаліся работы па кансервацыі.

Самая высокая вежа базылікі Святой Марыі (Bazylika Mariacka), з якой кожны дзень раздаецца гейнал, накрыта рыштаваннямі.

Кансерватары чысцяць гістарычны фасад адмысловымі лазерамі.

Кансерватары адмовіліся ад традыцыйнага пескаструйнага метаду. Выбралі сучасныя тэхналогіі і выкарыстоўваюць лазерныя прамяні, якія накіраваныя на цэглу і камяні, здымаюць бруд, тлумачыць Катажына Пакула-Маёр кансерватар мастацкіх твораў базылікі Марыяцкай

- Плюсам гэтага метаду з'яўляецца тое, што няма пашкоджанняў сцяны і не падымаецца воблака пылу. Такім чынам мы не ствараем дадатковых непрыемных ўскладненняў для жыхароў.

Базыліка Святой Марыі (Bazylika Mariacka) ў Кракаве Базыліка Святой Марыі (Bazylika Mariacka) ў Кракаве

Тым няменш, работы ствараюць нязручнасці турыстам. Славутую вежу ад самага нізу па вяршыню прыкрылі самыя вялікія ў Кракаве  рыштаванні. Пазней адбудзецца кансервацыя даху.

Турысты не маюць магчымасці бачыць трубача, які кожны дзень грае гейнал Кракава. Нягледзячы на гэтыя перашкоды, традыцыя падтрымліваецца і гейнал гучыць кожную гадзіну.

яс/Павел Паўліца

Эфірны выпуск перадачы Навука і тэхніка ў далучаным файле 

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка